Культура3030

Абама і Пуцін на фрэсках касцёла ў Віцебску: мастак патлумачыў сваю ідэю

У віцебскім касцёле Святога Антонія Падуанскага з’явіліся незвычайныя насценныя роспісы. Анёлы тут граюць на бас-гітары і саксафоне, а разам з біблейскімі персанажамі намаляваныя ваенныя ў камуфляжы, мужчыны ў дзелавых строях.

Але найбольшую ўвагу прыцягвае сюжэт пакланення валхвоў нованароджанаму Ісусу. Перад Паннай Марыяй і Немаўлём выкладаюць дары людзі, вельмі падобныя да Уладзіміра Пуціна, былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы і Далай-ламы. 

Фота: kp.by

wx10801.jpg

Фота: kp.by

wx10802.jpg

Фота: kp.by

«Для мяне лейтматыў у мастацтве і рэлігіі — наколькі яны паспяваюць за рэчаіснасцю, якая ўвесь час змяняецца, — распавядае Еўрарадыё аўтар фрэсак, мастак Уладзімір Кандрусевіч, цёзка па прозвішчы галоўнага католіка Беларусі. — 

Гэта не нейкая гісторыя казачнага характару, што адбылася 2000 гадоў таму. Гэта тое, што адбываецца і цяпер. «Пакланенне каралёў і жабракоў» — так мы назвалі гэтую фрэску. То бок моцных гэтага свету і тых, хто стаіць на апошняй сацыяльнай прыступцы.

А далей вялікае поле для інтэрпрэтацый. І ёсць такі момант: калі памятаеце, дары неслі тры каралі: Каспар, Бальтазар і Мельхіёр, якіх часцей за ўсё малююць як прадстаўнікоў розных рас — цемнаскуры, светласкуры і жаўтаскуры. Таму такія героі вельмі добра падышлі».

Па словах мастака, ідэя зрабіць класічныя біблейскія сюжэты больш сучаснымі нарадзілася праз выгляд самога будынка касцёла. Гэта перабудаваны дом культуры, таму класічныя фрэскі выглядалі б папросту недарэчна. А ўжо якія дэталі дадаваць і якіх персанажаў уводзіць, мастак вырашаў разам з ксяндзом Вячаславам Барком.

Што праўда, сам Уладзімір Кандрусевіч сябе вынаходнікам не лічыць.

«Не бачу нічога дрэннага ў тым, што з’яўляецца трактар ці іншыя сучасныя рэчы. Можна паглядзець працы якога-небудзь Эль Грэка, які маляваў анёлаў са скрыпкамі, віяланчэлямі. На той момант гэта таксама былі новыя інструменты, яны таксама рэзалі вока, падаваліся рэвалюцыйнымі, прарыўнымі. Узяць таго ж Брэйгеля, які намаляваў сцэну забіцця немаўлят у сучаснай для яго галандскай вёсцы.

Усё гэта на снезе адбываецца, відавочна не ў біблейскіх мясцінах. Так што мы не першыя актуалізуем біблейскія сюжэты».

Уладзімір Кандрусевіч распісаў ужо сем касцёлаў і ў многіх рабіў асобныя фрэскі, напрыклад, толькі над алтаром. Але дадаваць сучаснасць у класічныя біблейскія сюжэты ўдаецца не заўсёды — усё залежыць і ад самога будынка, і ад ксяндзоў. Тым не менш, прыход касцёла Святога Антонія Падуанскага працамі мастака задаволены.

«Тыя, хто да мяне падыходзіць, падыходзяць хутчэй з водгукамі захаплення, — прызнаецца Уладзімір Кандрусевіч. — Тыя, каму не падабаецца, часцей замоўчваюць і не жадаюць са мной размаўляць. Так што я чую збольшага станоўчыя водгукі. Ёсць людзі, якія кажуць, што стылістыка культавых будынкаў іх адштурхоўвае, бо яны не бачаць сувязі з рэчаіснасцю. А тут, гавораць, ім лёгка дыхаць. Былі і такія водгукі».

Каментары30

Цяпер чытаюць

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»2

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Усе навіны →
Усе навіны

З даведкамі замест пашпартоў выслалі за мяжу каля 20 вызваленых палітвязняў3

ДАІ папярэдзіла, што праз УНС кіроўцы ў Мінску два дні не будуць мець спакою4

Еўрасаюз ухваліў адмову ад расійскага газу. На чарзе — нафтавае эмбарга

Польшча падвяла вынікі першага месяца працы «Кузніцы» і «Баброўнікаў»2

У Мінску з'явіліся зоны 5G-сувязі1

У Радашковічах стварылі музей закатак

Мінскі планетарый закрыецца на рэканструкцыю. Паказалі, як ён будзе выглядаць1

Заўтра можа не быць доступу да беларускіх сайтаў для карыстальнікаў з-за мяжы14

Вызваленыя палітвязні прыедуць з Украіны ў Варшаву гэтай ноччу ці раніцай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»2

«Дзве Беларусі. Абедзве едуць на аўтобусах МАЗ. Адзін народ — такі розны лёс»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць