Ад рэдакцыі11

Колькі было кандыдатаў на вакансію вэб-рэдактара «НН» і каго выбралі

Па стане на гэты момант 26 чалавек падалі заяўкі на вакансію вэб-рэдактара «Нашай Нівы». І тым не менш, гэтым разам выбіраць было не так цяжка, бо не ўсе кандыдаты ўлічылі, што пасада спецыфічная, патрабуе практыкі вэб-журналістыкі, пра што і гаварылася ў абвестцы.

Мы зрабілі свой выбар на карысць самага дасведчанага кандыдата, за спінай у якога — доўгія гады адказнай работы. Ягонае імя назавём, пасля таго як ён 1 лістапада заменіць сваю папярэдніцу.

Нагадаем, што падчас мінулага конкурсу на чалавека для працы з мультымедыя мы з 41 кандыдата выбралі Вольгу Афіцэраву. Яе першыя работы вы ўжо бачылі ў НН. Напрыклад, гэта:

Мінчанка корміць дзіця грудзьмі ў людным месцы — ВІДЭАэксперымент

Як гэта было — канцэрт Лявона Вольскага ВІДЭА

На канцэрт Вольскага беларусы масава надзелі вышыванкі ФОТЫ

Перад тым мы шукалі журналіста на жаночую тэматыку, было 24 кандыдаты, і мы выбралі Кацю Карпіцкую. Матэрыялы і стыль яе вы, безумоўна, за гэты час ужо заўважылі. 

Няпроста рабіць выбар, калі столькі кандыдатаў. Пры такім вале мы не можам нават адказаць на ўсе вашы ўдакладняючыя пытанні. Мы толькі стараемся выбраць таго, для каго, на нашу думку, тая вакансія найлепш адпавядае, хто будзе на сваім месцы і на сваёй дарозе.

У найбліжэйшыя дні ў нас будзе абвешчаны конкурс на яшчэ адну вакансію. Гэта менеджар па продажах / маркетолаг. Стварэнне рэкламы і яе продаж — перадумова развіцця. Таму, калі хто адчувае ў сабе бізнэс-жылку і, адначасова, мае жаданне працаваць у маладым і вясёлым беларускамоўным калектыве, сачыце за аб'явамі, пішыце на [email protected], прабівайцеся. 

Каментары1

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім16

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

«З раніцы наш аўтобус быў дзясятым у чарзе». Што адбывацца на беларуска-латвійскай мяжы6

Віталь Бандарук: Да Севярынца баяліся падыходзіць нават звычайныя зэкі3

Канец фізічных сім-карт? Новы iPhone набліжае эпоху eSim4

Ціханоўская заклікала сусветную супольнасць патрабаваць вызвалення Міколы Статкевіча9

Боты атрымалі новую метадычку пра Статкевіча13

ЕГУ прызнаюць экстрэмісцкай арганізацыяй13

Ларыса Шчыракова: Каб мяне пасадзіць, ГУБАЗіК замовіў у мяне этнафотасесію5

Лукашэнка: Трамп гаворыць жорстка, без дыпламатычнага шалупіння2

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім16

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць