Грамадства11

Каталіцкія біскупы з 45 краін сустракаюцца ў Мінску

Пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы адкрыецца ў Мінску 28 верасня, паведамілі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы.

Прадстаўнічы форум пройдзе ў Беларусі ўпершыню. У яго працы возьмуць удзел кіраўнікі каталіцкіх біскупскіх канферэнцый з 45 краін свету, якія ўжо пачынаюць прыбываць у Мінск. Асамблея будзе прысвечаная пытанням моладзі і Еўропы як агульнага дома.

28 верасня ў гарадской ратушы пройдзе першае пасяджэнне Рады, будзе праведзеная прэс-канферэнцыя. Увечары ў сталічным касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоным касцёле) адбудзецца сумеснае набажэнства.

Праца асамблеі працягнецца да 1 кастрычніка. Па выніках пленарнага пасяджэння плануецца прыняць заключны дакумент, змест якога будзе ўлічаны пры падрыхтоўцы маючага адбыцца Сінода каталіцкіх біскупаў. Ён пройдзе ў жніўні 2018 года у Рыме і таксама будзе прысвечаны пытанням душпастырства моладзі.

Праграма форуму прадугледжвае наведванне ўдзельнікамі розных парафій Мінска і правядзенне набажэнстваў. Так, службу ў Чырвоным касцёле 28 верасня ў 19:00 правядзе прэфект Кангрэгацыі па справах біскупаў кардынал Марк Уэле. У касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі (архікафедральным саборы) 29 верасня ў 18:30 — мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У храме Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы 30 верасня ў 19:00 — кардынал Анджэла Баньяска, арцыбіскуп Генуі, кіраўнік Рады Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы.

Рада Канферэнцый каталіцкіх біскупаў Еўропы была заснаваная ў 1965 годзе ў мэтах больш цеснага супрацоўніцтва на ўзроўні мясцовых епіскапатаў. У склад Рады ўваходзяць 39 членаў — Канферэнцыі біскупаў еўрапейскіх краін і некалькі іншых структур. Супрацоўнічае з біскупскімі органамі РКЦ іншых кантынентаў. З'яўляецца адным з арганізатараў Еўрапейскага праваслаўна-каталіцкага форуму.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі12

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заклікаў прыцягнуць да адказнасці Джорджа Сораса11

Імпарт казахскай фанеры ў Польшчы ўпаў на 95%. Насамрэч яна была беларускай і расійскай3

«Задзел праедзены». Прадпрыемства, якое распрацавала ўсе касмічныя ракеты СССР, знаходзіцца ў крытычным стане4

У чвэрці еўрапейскіх сем'яў дома ёсць сабака. А ёсць краіны, дзе такіх сем'яў палова6

У Барысаве знялі, як у двары раскашуюць пацучыныя зграі, а камунальнікі не рэагуюць ВІДЭА6

У Расіі адкінулі еўрапейскія прапановы адносна гарантый Украіне3

Абельская расказала пра ўнука22

У Даніі раскрылі аперацыю ўплыву ЗША, скіраваную на захоп Грэнландыі10

Мінскі рэстаран Mon Nom пасля скаргаў на атручэнні закрыла санстанцыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі12

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць