Здарэнні2121

Хацеў забіць начальніка калоніі — падрабязнасці нападу Улада Казакевіча на канваіраў 

Фота Сяргея Гудзіліна

Упраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці завяло крымінальную справу аб замаху на забойства двух асоб у дачыненні да асуджанага Уладзіслава Казакевіча, што год таму здзейсніў напад з бензапілой у ГЦ «Еўропа», паведамілі БелТА ў Следчым камітэце.

Крымінальная справа заведзена па ч.1 арт.14, п.1, 10 і 16 ч.2 арт.139 (замах на забойства двух асоб у сувязі з ажыццяўленнем імі службовых абавязкаў асобай, якая раней учынiла забойства).

На першапачатковым этапе следствам устаноўлена, што 12 кастрычніка каля 10.40 ў папраўчай калоніі №17 Шклова для праверкі аператыўнай інфармацыі аб наяўнасці забароненых прадметаў у памяшканні камернага тыпу асуджаны Уладзіслаў Казакевіч быў выведзены з камеры для дагляду і далейшай прагулкі.

«Пры правядзенні надгляду асуджанага з дапамогай металадэтэктара ўстаноўлена, што ў яго ў левым рукаве знаходзіцца металічны прадмет. Пасля каманды кантралёра «заставацца ў становішчы для вобшуку» Казакевіч выхапіў з левага рукава нож, якім спрабаваў нанесці ўдар у вобласць грудной клеткі аднаму з супрацоўнікаў калоніі, — распавялі ў СК. — Апошні ужыў прыёмы самаабароны, але зняволены паспеў параніць другога кантралёра, прычыніўшы яму колатыя раны галавы. Супрацьпраўныя дзеянні Казакевіча былі спынены супрацоўнікамі калоніі. Пацярплелы шпіталізаваны».

У ходзе допыту Казакевіч растлумачыў следчаму, што хацеў здзейсніць забойства начальніка калоніі, каб адпомсціць за прымяненне дысцыплінарных пакаранняў.

«Уладзіслаў Казакевіч у дадзены момант знаходзіцца ў штрафным ізалятары», — паведаміў tut.by прэс-сакратар МУС Беларусі Канстанцін Шалькевіч.

У ведамстве ўдакладнілі: жыццю і здароўю ўсіх супрацоўнікаў, якія прысутнічалі пры гэтым інцыдэнце, нічога не пагражае. У тым ліку няма пагрозы жыцця параненаму кантралёру.

Месяц таму родныя Казакевіча паведамілі журналістам, што з першага дня ў калоніі сына вызначылі ў штрафны ізалятар, і гэта паўтаралася не раз. Потым перавялі ў ПКТ — памяшканне камернага тыпу, куды трапляюць за злосныя парушэнні ўнутранага парадку.

Характэрна, што яшчэ падчас знаходжання ў ізалятары часовага ўтрымання (праз пару дзён пасля нападу ў ГЦ) следчыя папярэджвалі: малады чалавек схільны да суіцыду, «па яго сцвярджэнні, хоча быць застрэленым супрацоўнікам праваахоўных органаў», паведамляе tut.by.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі7

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

«Проста ім не спадабалася яе карціна». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання мастачкі Людмілы Шчамялёвай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі7

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць