Музыка22

Зміцер Вайцюшкевіч: «У «Палац» мяне ўзялі спяваць Уцёсава» — рэдкія ФОТЫ

2 лістапада ў КЗ «Мінск» адбудзецца юбілейны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча «25 год на сцэне» з удзелам гурта WZ-Orkiestra і запрошаных гасцей. Напярэдадні выступу Вайцюшкевіч распавёў, як з падземнага пераходу патрапіў у гурт «Палац».

Зміцер Вайцюшкевіч нарадзіўся ў пасёлку Бярозаўка Лідскага раёна, знакамітага праз шклозавод «Нёман». З дзяцінства спяваў, у школьныя гады пачаў займацца на кларнэце. У 1990 годзе скончыў Лідскую музычную вучэльню і паступіў ва Універсітэт культуры.

— Першыя два гады ў Мінску я проста вучыўся і гадзінамі займаўся на кларнэце — мне гэта вельмі падабалася, — распавядае Вайцюшкевіч. — Усё змяніў 1992 год. Я граў на кларнэце ў пераходзе на плошчы Перамогі, калі незнаёмая дзяўчына запрасіла мяне на зборны канцэрт «Мроі», «Новага неба» ды «Уліса» ў Палацы культуры чыгуначнікаў — найлепшых беларускіх рок-гуртоў таго часу. Там я зразумеў дзве рэчы. Першае — я закахаўся ў беларускую песню. Другое — трэба варушыцца, калі хачу патрапіць на сцэну.

Зміцер падаў заяўку на першы Конкурс нацыянальнай песні і паэзіі, які рабіла Беларускае тэлебачанне. Там Вайцюшкевіч выканаў песню «Спатканне» на вершы Аляксандра Лягчылава з рэпертуару ансамбля «Сябры» — гэта было першае з’яўленне Вайцюшкевіча на тэлеэкранах. Але аўтарытэтнае журы ў другі тур маладога спевака не прапусціла, палічыла «сырым».

Палац «Русалкі» (Рок-айленд, 1993 — рэп Вайцюшкевіча на 1:45)

— Увосень 1992 аднакурснік распавёў мне пра праслухоўванне ў гурт «Палац», які тады зваўся «Дворец кукурузных палочек». Яны рыхтавалі дзве праграмы: беларускіх народных песень і джазава-эстрадную на тэму савецкіх часоў. У першай выдатна спяваў Алег Хаменка, а мяне ўзялі на другую, спяваць Уцёсава, — тлумачыць Зміцер Вайцюшкевіч. — Але раптам стрэліла менавіта першая, таму гурт пераназвалі ў «Палац» і наш джаз ніхто не пачуў. Я застаўся на бэк-вакале і духавых. Мой каронны номер быў, калі я выходзіў чытаць рэп на англійскай у песні «Русалкі». Зараз выглядае смешна, а тады гэта было неверагодна крута!

З таго часу змянілася шмат: Зміцер сыйшоў з гурта «Палац», прайшоў праз Kriwi, запісаў шмат сольных альбомаў. Але галоўнае засталося нязменным — любоў Вайцюшкевіча да беларускай песні.

Зміцер Вайцюшкевіч «25 гадоў на сцэне»

2 лістапада — КЗ «Мінск» — 19:00

Квіткі: ад 20 да 28 рублёў

Продаж: касы і сайт Kvitki.by, каса КЗ «Мінск»

Інфалінія: (033) 661 14 32

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў89

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць