Музыка

Гурт Helious стаў пераможцам «Заспявай 4x4»

Гурт Марыі Гаўрыленка і Алiны Казачэнка ў якасьці прыза атрымлівае 1000 рублёў і здымкі кліпа на песьню, зь якой перамог у конкурсе, зладжаным парталам TuzinFM разам з фондам «Вяртаньне».

Пераможца сёлетняга конкурсу быў абвешчаны на канцэрце фіналістаў, які прайшоў 21 кастрычніка ў менскім клюбе «ILI». Найлепшы быў вызначаны паводле галасаваньня журы, у якое сёлета ўвайшлі Сяргей Доўгушаў (Vuraj), саўнд-прадусар Андрэй Акатаў, электронны музыка Зьміцер Літвіновіч (CherryVata), Алег Хаменка («Палац»), а таксама заснавальнікі конкурсу Павал Бераговіч і Сяргей Будкін.

Усе чатары фіналісты конкурсу паўдзельнічалі ў адукацыйнай сэсіі конкурсу, у межах якой прайшлі лекцыі, майстар-класы, праца ў студыі і жывыя канцэрты. Разам з мэнтарамі яны давялі да ладу песьні, якія падалі на конкурс, ды запісалі іх наноў. Вынік іх працы на «Засьпявай 4x4» якраз і ацаніла журы. «Выбар быў няпросты, бо ўсе чатыры фіналісты вельмі моцныя. Кожны зь іх можа лічыць сябе адным зь лепшых на гэтым конкурсе, бо дайшоў да канца. І мы спадзяемся, што веды, атрыманыя падчас удзелу ў нашым конкурсе, дапамогуць усім чатыром выканаўцам пераадолець неверагодна складаны бар’ер і перайсьці з катэгорыі «маладых і таленавітых» у катэгорыю артыстаў, якія адбыліся. Ад імя ўсяго журы конкурсу жадаю фіналістам, гуртам «Малала», K3tyvana, «Тутэйшыя» натхненьня і посьпеху ў далейшым», — зазначае прадусар конкурсу Сяргей Будкін. 

Песьню, якая завецца «Па неадступнасьці» Helious запісалі на верш беларускай паэткі Ніны Лістоты.

«Мы бязьмежна радыя, што перамаглі! Падчас конкурсу мы працавалі, з намі працавалі, над намі працавалі, у выніку мы перагледзелі свае погляды на гучаньне, на падачу, у нас зьявілася сонечная назва гурту, а канцэпцыя конкурснай песьні проста перавярнулася з галавы да ног!», — кажуць дзяўчаты з Helious. У бліжэйшых плянах Марыі Гаўрыленкі і Аліны Казачэнкі запісаць дэбютны альбом. Ад арганізатараў «Засьпявай 4x4» яны атрымаюць творчую стыпэндыю памерам у 1000 рублёў, таксама рэжысэр Арцём Лобач сёлета здыме ім кліп на конкурсную песьню.

Конкурс «Засьпявай» чацьвёрты год праводзяць інтэрнэт-партал TuzinFM разам з фондам «Вяртаньне». Ягоная мэта заахвоціць маладых выканаўцаў зьвяртацца да беларускай мовы і паэзіі ў сваёй творчасьці. У ранейшыя гады пераможцамі станавіліся Віталь Варанко (2014), Naviband (2015), Pauline, Leibonik і трыё Дзьмітры Нікановіч-Вольга Сацюк-Мікіта Найдзёнаў (2016).

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы72

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ22

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць