Зонд Juno сфатаграфаваў цень спадарожніка Юпітэра на яго паверхні ФОТА
Камеры касмічнага зонда Juno сфатаграфавалі гіганцкі цень, які адкідвае Амальтэя, адзін з спадарожнікаў Юпітэра, на паверхню планеты-гіганта, паведамляе Лабараторыя рэактыўнага руху НАСА. Калі на ўсёй частцы паверхні Юпітэра, бачнай на фота, — дзень, вялікая па плошчы зона ўсё ж перажывае ноч.

Зонд Juno накіраваўся да Юпітэра ў жніўні 2011 года. У пачатку ліпеня 2016 года Juno наблізіўся да планеты-гіганта і выйшаў на стабільную арбіту вакол яе. Першыя два месяцы пасля збліжэння зонд займаўся зніжэннем арбіты і праверкай усіх навуковых інструментаў, і першыя навуковыя даныя былі атрыманыя толькі ў канцы жніўня 2017 года.
Падчас аднаго з апошніх збліжэнняў з Юпітэрам, якое адбылося на пачатку верасня, камеры Juno атрымалі адносна незвычайны здымак, на якім добра бачны цень Амальтэі, аднаго з самых невялікіх натуральных спадарожнікаў Юпітэра, адкрытага ў 1892 годзе амерыканскім астраномам Эдвардам Барнардам.
Гэты спадарожнік валодае незвычайнай выцягнутай формай, што адлюстроўваецца і ў форме ягонага ценю на паверхні Юпітэра. Навукоўцы спадзяюцца, што вывучэнне падобных здымкаў дапаможа ім больш дакладна вызначыць памеры Альматэі.
Чытайце таксама: ВІДЭА і ФОТА пра бязмежнасць Сусвету, якія прымусяць вас задумацца
-
Сэрвіс, які дазваляе дзяўчатам абменьвацца звесткамі пра мужчын, стаў самым папулярным у ЗША. Але нешта пайшло не так
-
Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній
-
Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель
Каментары