Грамадства

У Мінску адкрыўся новы шматпрофільны медцэнтр

У Мінску на вуліцы Маякоўскага адкрыўся новы сучасны шматпрофільны медыцынскі цэнтр. Ён аб’яднаў тры ўстановы: стаматалагічную паліклініку, гарадскі эндакрыналагічны цэнтр і цэнтр пластычнай хірургіі з касметалогіяй, піша БелТА.

У новым медыцынскім цэнтры размесцяцца тры ўстановы.

Стаматалагічная паліклініка №10

Старая паліклініка, якая працавала з 1982 года ў звычайным жылым доме, цяпер атрымала новы сучасны будынак. Тут з’явіліся новыя аддзяленні — артапедычнае, артадантычнае, зубатэхнічная лабараторыя і спецыялізаваны кабінет ранняй дыягностыкі анкалагічных хвароб поласці рота.

Усяго паліклініка можа прымаць да 330 пацыентаў за змену. Плошчы, сучаснае абсталяванне і новыя магчымасці дазволяць аказваць комплекснае лячэнне: тэрапеўтычнае, хірургічнае і артапедычнае.

Мінскі гарадскі эндакрыналагічны цэнтр

Цэнтр спецыялізуецца на дапамозе пацыентам з эндакрыналагічнымі захворваннямі, у тым ліку з цукровым дыябетам. Плануецца адкрыццё кабінетаў функцыянальнай дыягностыкі, дзе будуць праводзіцца электранейраміяграфія, сутачны маніторынг ціску і ЭКГ. Асаблівая ўвага надаецца аддзяленню «Дыябетычная ступня», дзе цяпер можна праводзіць амбулаторныя аперацыі з выкарыстаннем лазерных тэхналогій. Сцвярджаецца, што гэта ўнікальная практыка для ўсёй постсавецкай прасторы.

Клінічны цэнтр пластычнай хірургіі і касметалогіі

Гэта адзіная дзяржаўная ўстанова ў Беларусі, якая аказвае поўны спектр паслуг у галіне эстэтычнай і пластычнай хірургіі. У новым будынку плошчай больш за 5 тыс. м² створаныя сучасныя ўмовы для пацыентаў і медперсаналу. Цэнтр абслугоўвае каля 90 тысяч чалавек у год і праводзіць каля 2,5 тысяч аперацый. Дададзеныя новыя кірункі — эстэтычная гінекалогія і отарыналарынгалогія. Таксама закуплена найноўшае абсталяванне, у тым ліку сістэма відэадэрматаскапіі для дыягностыкі новаўтварэнняў скуры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава расказала, у чыёй кватэры і як яна цяпер жыве9

Адзін трэнер працуе на Алімпіядзе адразу з 16‑цю фігурыстамі з 13‑ці краін. Толькі паспявай пераапранацца5

«Выслухаю ваша ныццё. Дорага». Дыпламаваны спецыяліст Ілля Дабратвор прапануе псіхалагічныя кансультацыі16

Побач з Курганом Славы за мільён долараў прадаюць старую базу адпачынку. Што гэта за аб'ект?

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу

«Боінг» Лукашэнкі даляцеў бы да Вашынгтона, але…8

«Яна была вельмі агрэсіўнай». Трамп распавёў, як пакараў Швейцарыю мытамі ў 39%12

У гродзенскім заапарку рыхтуюцца да вяселля журавоў1

Побач з Мірскім замкам прадаецца цікавая сядзіба. Можна жыць самому або здаваць у арэнду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць