Грамадства22

«Склалі на ўскрайку лесу — і цішыня». Лукашэнка запатрабаваў здабываць прыбытак з бураломаў

Падчас нарады з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў Лукашэнка акцэнтаваў увагу на неабходнасці развіваць дрэваапрацоўку і ствараць з паваленага ўраганам лесу маржынальны прадукт. Пры гэтым ён панаракаў, што хоць пад ягоным ціскам буралом збіраецца і вывозіцца, але пасля проста гніе.

Фота ілюстрацыйнае

«У нас што ні ўраган, то праблема. Пад ціскам прэзідэнта лес паламаны-пераламаны апрацавалі, вывезлі, склалі на ўскрайку лесу — і цішыня. Усё гніе. Пытанне, навошта мы вывозілі тады гэты лес і ратавалі ад буралому», — абурыўся Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што гэты лес можна перапрацаваць у маржынальныя прадукты, такія як пелеты.

«Смецце ўсё перапрацавалі, зрабілі пелеты — няма куды падзець. Паехаў на прадпрыемства, паглядзеў, пытаюся: пелеты патрэбныя ў свеце? Патрэбныя! Прадаеце? Прадаем! І не ў страты. Так, маржынальнасць нізкая цяпер у сувязі з тым, што пайшоў Еўрасаюз. Але ён прыйдзе», — упэўнены палітык.

Ён лічыць недапушчальнай сітуацыю, калі леснікі сумесна з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў вывозяць павалены лес і проста пакідаюць яго на палях. Маўляў, такім чынам наносіцца падвойная шкода: і сам лес гніе, і займаецца ўрадлівая зямля.

А памагчы перапрацаваць буралом, на ягоную думку, маглі б зацікаўленыя краіны, напрыклад, Аман.

«Яны гатовыя тут будаваць. Ужо паўгода целяпаемся пасля майго візіту туды», — зноў панаракаў Лукашэнка на неразваротлівасць атачэння.

Каментары2

  • Аман?
    31.07.2025
    Бліжэй ужо ўсе ведаюць, з кім справу маюць?
  • Андрусь
    31.07.2025
    Адкуль у Амане ведаюць, што такое лес?

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

У Славакіі школьнікам не спадабалася прарасійская лекцыя прэм'ера Фіца. Ён параіў ім ісці ваяваць на фронт12

Беларуска пакінула сына ў Tesla — і трапіла ў міграцыйную турму ў ЗША. Праз паўгода яе нарэшце вызвалілі28

Лаўрэатам прэміі Гедройця 2025 года стаў Сяргей Дубавец4

Сляды яшчэ аднаго зніклага актывіста з Гомельшчыны адшукаліся ў магілёўскай турме

Былая прэм'ерка Ісландыі: Ісландская мова пад пагрозай знікнення23

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць