Свет

Украіна і Польшча падпісалі пагадненне аб мове навучання нацменшасцяў

Віцэ-прэм'ер-міністр і міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Гліньскі заяўляе, што з Украінай было знойдзенае паразуменне ў дачыненні да закона аб адукацыі ва Украіне ў частцы моў нацыянальных меншасцяў. Як перадае УНІАН, аб гэтым ён сказаў на брыфінгу ў Кіеве.

«Сёння, як толькі што я даведаўся, было падпісанае паразуменне — заява кіраўнікоў адукацыйных ведамстваў пасля вельмі плённага візіту спадарыні міністра Залеўскай ва Украіну, які прайшоў на мінулым тыдні, і дасягнутага з украінскім бокам узаемаразумення», — сказаў Гліньскі.

17 кастрычніка міністр адукацыі і навукі Украіны Лілія Грыневіч і міністр нацыянальнай адукацыі ПольшчЫ Ганна Залеўская заявілі, што будзе падпісаная дэкларацыя аб гарантыях прадстаўнікам польскай меншасці атрымання поўнай агульнай сярэдняй адукацыі ў польскіх школах ва Украіне на роднай мове з паслядоўным павелічэннем долі прадметаў, якія выкладаюцца на ўкраінскай мове.

Нагадаем, 25 верасня прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон «Аб адукацыі», моўныя палажэнні якога (арт. 7 аб мове адукацыі ў Украіне) выклікалі неспакой Польшчы, Румыніі, Венгрыі, Грэцыі, Балгарыі. Новым законам ва Украіне ўводзіцца 12-гадовая сярэдняя адукацыя, мовай адукацыйнага працэсу ў навучальных установах з'яўляецца дзяржаўная мова — украінская. Парашэнка даручыў Міністэрству замежных спраў і Міністэрству адукацыі і навукі правесці па нагоды гэтага закона неабходныя кансультацыі з еўрапейскімі партнёрамі, у прыватнасці з Радай Еўропы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча29

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць