Навука і тэхналогіі66

Касперскі распавёў аб выяўленых сакрэтных дакументах спецслужбаў ЗША

Яўген Касперскі распавёў парталу ABC News пра тое, як ягонай лабараторыі сталі даступныя сакрэтныя дакументы амерыканскага Агенцтва нацыянальнай бяспекі (АНБ).

Яўген Касперскі. Фота: The Associated Press

Паводле яго словаў, у 2014 годзе супрацоўнікі, якія запампоўвалі інфармацыю пра хакераў групоўкі Equation, прыйшлі ў яго кабінет і паведамілі, што яны разам з дадзенымі аб хакерах выпадкова спампавалі засакрэчаныя дакументы АНБ.

У «Лабараторыі Касперскага» архіў прааналізавалі, знайшлі ў ім зыходны код Equation, пасля чаго ён быў выдалены з усіх сістэм. Трэцім асобам гэтая інфармацыя не перадавалася. 

Чаму архіў з сакрэтнымі дакументамі быў выдалены, Касперскі не адказаў. Між тым, па некаторых дадзеных, групоўка Equation супрацоўнічае з АНБ. Таму трапленне файлаў ад хакераў занепакоіла кіраўніцтва Агенцтва, і Касперскага папрасілі тэрмінова выдаліць усе атрыманыя файлы.

Пытанні да кампаніі Яўгена Касперскага наконт законнасці атрымання сакрэтных дакументаў узніклі ў сувязі з тым, што нядаўна ізраільскія разведчыкі выявілі выкарыстанне хакерамі расійскага ўрада антывіруснага праграмнага забеспячэння «Лабараторыі Касперскага» для выкрадання дадзеных па ўсім свеце, у тым ліку ў ЗША.

Чытайце: Ізраільская разведка папярэдзіла ЗША, што Расія шпіёніць праз антывірус «Касперскі»

У інтэрв'ю Касперскі запэўніў, што любыя сакрэтныя дакументы, ненаўмысна заўважаныя ягоным праграмным забеспячэннем, будуць неадкладна знішчаныя пры адкрыцці, як гэта і адбылося ў выпадку з файламі Equation.

Каментары6

Цяпер чытаюць

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда19

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

Для журналіста Ігара Ільяша пракурор запатрабаваў 4 гады зняволення

«Уяўляю раз'юшанасць Лукашэнкі ад учынку Міколы Статкевіча»16

У Мінску ўсё ж знайшлі танныя беларускія яблыкі ФОТАФАКТ4

У Мінску школьнікі залезлі ў дэпо і разграмілі кабіну цягніка1

У Трампа «хутка заканчваецца» цярпенне, ён анансаваў новыя санкцыі супраць Расіі16

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі8

«Мянты забралі сабе яго пашпарт, сала і трусы»: беларусы дзеляцца ў сацсетках фота з вызваленымі палітвязнямі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда19

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць