Грамадства2929

Уладзімір Някляеў звярнуўся да Давыдзькі і Якубовіча з адкрытым лістом

Уладзімір Някляеў звярнуўся ў сваім фэйсбук-акаўнце з адкрытым лістом да старшыні Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі і галоўнага рэдактара «СБ» Паўла Якубовіча.

Паэт і былы кандыдат у прэзідэнты заклікаў абодвух чыноўнікаў ацаніць, ці слушна ён быў пакараны судом за выказванне для тэлеканалу «Белсат» пра мінскую акцыю пратэсту 21 кастрычніка.

1 лістапада ў Ленінскім раённым судзе Менску Ўладзіміра Някляева пакаралі 10 суткамі адміністрацыйнага арышту за словы — «Калі ёсць воля бараніць свае правы, дык трэба выходзіць і бараніць». Гэтыя словы суд палічыў заклікам да ўдзелу ў несанкцыянаваным вулічным мерапрыемстве. Паэт і палітык сцвярджае, што не заклікаў да ўдзелу.

«Я звяртаюся да вас не з тым, каб вы за мяне хадайнічалі, прасілі — не. Я хачу толькі, каб вы з дзяржаўнага боку, як кіраўнікі вядучых дзяржаўных СМІ, далі прафесійнае заключэнне адносна прычыны, па якой суд пастанавіў мяне зняволіць. Ёсць у тэксце інтэрв'ю заклік да ўдзелу ў акцыі 21 кастрычніка, ёсць падставы для турэмнага зняволення, ці няма? Так — ці не? Толькі гэта. Больш нічога».

Пасля Уладзімір Някляеў прапануе чыноўнікам запрасіць яго да ўдзелу ў перадачы «Клуб рэдактароў» на дзяржаўным тэлебачанні.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Палова расіян падтрымлівае блакіроўку званкоў у Telegram і WhatsApp6

Аляксандр Лукашэнка пракульгаў па чырвонай дарожцы на плошчы Цяньаньмэнь. Коля выконваў ролю ахоўніка18

У верасні Карпушонак планавала трапіць на сесію ПАРЕ, але апошні месяц яе паводзіны змяніліся — Ворыхава3

Кітай упершыню паказаў ракету, здольную ўдарыць па любым месцы зямнога шара12

Кім Чэн Ын запрасіў Лукашэнку ў КНДР. У Беларусь можа прыехаць Роберт Фіца3

Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай9

У Пекіне прайшоў маштабны вайсковы парад. Лідар КНР заявіў, што Кітай не спыніць6

Амерыканскі горад запаскуджваюць гусі. Улады выдаткуюць амаль 400 000 даляраў, каб адпудзіць птушак

Карпушонак апублікавала тэкст сваёй заявы на Латушку ў іспанскую пракуратуру25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць