Меркаванні11

Нарачанскі пуп

Якая чыстая на Нарачы беларуская мова! Здаровая, як тутэйшае хваёвае паветра, і спрадвечная, як генатып мясцовых людзей. Піша ў блогу на naviny.by Сяргей Дубавец.

Нарачанскі край унікальны ня толькі самым вялікім у Беларусі возерам і курортам. Хоць, магчыма, з гэтага пачынаюцца і ўсе іншыя тутэйшыя цуды.

Якая чыстая на Нарачы беларуская мова! Здаровая, як тутэйшае хваёвае паветра, і спрадвечная, як генатып мясцовых людзей. Калі парламент РБ прыме нарэшце закон аб беларусізацыі ўсіх сфер нашага жыцця, трэба будзе чыноўнікаў масава адпраўляць у нарачанскія лягеры, дамы адпачынку і санаторыі, каб пэрсанал гэтых установаў — нарачанскія, мядзельскія, нарацкія, крывіцкія, купскія людзі — разам са здароўем паправіў ім прызабытае вымаўленьне.

Дзіўна. Здавалася б, пры такой пільнай увазе да Нарачы менскага начальства яшчэ з савецкіх часоў тут даўно не павінна было застацца і сьледу беларушчыны. Насамрэч усё наадварот. У адрозьненьне ад іншых месцаў краіны, дзе вёска ўсімі сіламі рвалася ў горад і цераз немагу выгнятала зь сябе прыкметы паходжаньня, тут ня рваліся. Ні пад каго не падладжваліся. Гэта горад (той, што з учорашніх вёсак) ірваўся сюды. У адрозьненьне ад іншых, якія па выніку пачуваліся ці то паніжанымі перад горадам у вёсцы ці то прыежджымі ў горадзе, словам, людзьмі другаснымі і часовымі адносна «стацыянарных» гарадзкіх, нарачанцы былі й застаюцца тымі стацыянарнымі, адносна каго гарадзкія рускамоўныя пачуваюцца часовымі, прыежджымі, ці то просьбітамі ці то кліентамі.

Рэдкае месца, дзе беларус адчувае сябе пупом сьвету на сваім месцы, — тут.

Нішто не пагражае гэткаму парадку рэчаў і ў будучыні. Курорт разьвіваецца. Тысячы нарачанцаў — лекараў, пекараў, сантэхнікаў, дворнікаў, муляраў — забясьпечваюць працу ўсёй гэтай зоны адпачынку, гандлююць на рынках, будуюць дамы…

Таму бяруся сцьвярджаць, што калі наша міністэрства адукацыі зачыніць апошнюю беларускую школу, Нарач застанецца адзіным у Беларусі рэгіёнам‑рэзэрватам, дзе можна будзе пачуць жывую мову беларусаў.

Нарачанскі чалавек — самавіты, спакойны і годны як Максім Танк. Ён ня мае патрэбы малпаваць тых высокіх і нізкіх чыноў, людзей минскіх (!) ці піцерскіх ці арэхавазуеўскіх, якім паліць лазьню, варыць юшку, слухае сэрца ці робіць падводны масаж. Яны заўтра зьедуць, прыедуць і зьедуць наступныя, а ён застаецца.

Мне даводзілася назіраць унікальныя для Беларусі сцэны: прыежджыя кліенты пры ўсёй іх пыхлівасьці і «гарадзкім» налёце раптам ператвараюцца ў гасьцей, кім яны тут і ёсьць, і, самае галоўнае, прымаюць такія правілы гульні. (Унікальнасьць у тым, што беларус паводзіць сябе, нібы гэта які літовец, прычым без намаганьня, натуральна, ён тут дыктуе лад і склад дачыненьняў!).

Атмасфэру, у якой усё становіцца з галавы на ногі, ствараюць самі нарачанцы. Дужыя людзі, патомныя рыбакі, што яшчэ за польскім часам падымалі паўстаньні супраць панскае ўлады. Адзін з самых трывалых рэгіёнаў што да захаваньня свае нацыянальнае годнасьці і роднае мовы.

Брава, Нарач!

Сяргей Дубавец, naviny.by

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Журналісты знайшлі, дзе жыве адзін з начальнікаў калоніі Бабруйска — «кончаны садыст» Шынвізэ18

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй2

«На шчасце, у Тайландзе ўсё танней, чым у Польшчы». Беларусы захраслі праз вайну ў Іране, як яны дабіраюцца дадому?3

Павел Севярынец расказаў, як яго ў турме паставілі на экстрэмісцкі ўлік3

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць