Літаратура4343

Адна з найбольш прадаваных у свеце кніг выйдзе па-беларуску — падтрымайце праект

Адна з найбольш прадаваных у свеце кніг рыхтуецца да выдання па-беларуску. Гэта «Леў, вядзьмарка і гардэроб», якая ўваходзіць у створаны брытанскім пісьменнікам Клайвам Льюісам цыкл «Хронікі Нарніі».

Кніга была надрукаваная ў 1950 годзе, і з таго часу стала любімым чытаннем мільёнаў дзяцей па ўсім свеце.

Выхад беларускага перакладу плануецца ў заснаванай Андрэем Кімам і Аляксеем Шэіным серыі «Добрая кніга», у якой ужо пабачылі свет «Маленькі Прынц» А. дэ Сэнт-Экзюперы і першая з «Хронік Нарніі» аповесць — «Пляменнік чараўніка».

«Леў, вядзьмарка і гардэроб», напэўна, другая па важнасці кніга ў маім жыцці, — адзначае перакладчык Андрэй Кім. — З дзяцінства, адкапаўшы яе ў закінутай купе кніжак, я перачытваў гэтую казку мо тузін разоў. Гэтая кніга, як і ўся серыя «Нарніі», моцна паўплывала на фармаванне мяне як асобы; патлумачыла дзіцяці пра дабро і зло; пра тое, што за дабро трэба змагацца; пра тое, што, нават калі зло здаецца мацнейшым, праўда заўжды пераможа».

«Хронікі Нарніі» — залатая класіка брытанскай літаратуры. К. С. Льюіс разам з Дж. Р. Р. Толкіным (трылогія «Уладар пярсцёнкаў») лічацца заснавальнікамі і найлепшымі прадстаўнікамі жанру фэнтэзі.

Правы на кнігу і ілюстрацыі мастачкі Паўліны Бэйнс набытыя ў выдавецтва HarperCollins. Вокладку ствараў адзін з найлепшых беларускіх ілюстратараў Раман Сустаў.

На платформе «Талака» абвешчаны збор сродкаў на выданне беларускага перакладу. Той, хто ахвяруе 14 рублёў, атрымае саму кнігу (і гэта будзе нашмат танней, чым потым купіць у краме). За 24 рублі можна будзе атрымаць гэтую кнігу плюс яшчэ «Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка», якая выйшла летась. За большыя сумы падтрымкі ініцыятары выдання абяцаюць больш розных падарункаў.

А пасля Новага году нас чакае яшчэ адзін сюрпрыз: 5-7 студзеня фільм «Леў, вядзьмарка і гардэроб» у беларускай агучцы можна будзе ўбачыць у кінатэатры «Масква».

Падтрымаць праект і заказаць кнігу па меншым кошце можна тут.

Але трэба паспяшацца: да заканчэння збору засталося 11 дзён.

Каментары43

Цяпер чытаюць

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў37

Вярхоўны лідар Ірана Хаменеі заклікаў да рашучых дзеянняў у дачыненні да Ізраіля

Пяць гадоў таму затрымалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Беларускі спецыяліст дапамог «Фларыдзе» другі год запар стаць уладальнікам Кубка Стэнлі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй13

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць