Фэйсбук пачне паведамляць карыстальнікам пра любыя публікацыі іх фота — нават неадзначаных
Facebook неўзабаве пачне паведамляць сваім карыстальнікам пра ўсе выпадкі публікацый фота з імі ў іншых акаўнтах — нават тады, калі на гэтых фота сфатаграфаваныя асобы не адзначаныя.
Адміністрацыя сацсеткі тлумачыць гэта перад усім патрэбаю пазбегнуць выпадкаў выкарыстання чужых фота для стварэння фэйкавых акаўнтаў зламыснікамі.

Па змаўчанні гэтая функцыянальнасць будзе адключаная, але яе можна актываваць у любы момант. Яна базуецца на тэхналогіі камп'ютарнага распазнавання твараў.
«Цяпер, калі вы ёсць на фатаграфіі і з'яўляецеся часткай аўдыторыі для гэтага паведамлення, мы паведамім вам, нават калі вас не адзначылі. Вы кантралюеце свой вобраз на Facebook і можаце абіраць такія варыянты, як, напрыклад, пазначыць сябе, пакінуць сябе без тэгаў або звязацца з чалавекам, які размясціў фатаграфію, калі ў вас ёсць праблемы з ёй», — напісала адміністрацыя сацсеткі.
Каментары