Здарэнні1313

«Удараў сякерай было не 8, а 3—4»: за забойства маладой мамы мінчука пасадзілі на 18 гадоў

Суд вынес прысуд мінчуку, які забіў сякерай Таццяну Курсевіч у той час, як у суседнім пакоі знаходзіўся сын жанчыны. Яўген Раздуеў сваю віну ў судзе прызнаў часткова, піша Tut.by.

— Хачу выбачыцца перад сваякамі Таццяны і сваімі. Прабачце мне. Я не хацеў гэтага, я хацеў быць з Таццянай. Не ведаю, што на мяне найшло. І удараў было не 8, а 3—4, — казаў у апошнім слове абвінавачаны.

Сёння, 11 студзеня, Мінскі гарадскі суд вынес прысуд па гучнай справе. Яўгена Раздуева прызналі вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю і прыгаварылі да 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

Разгляд справы пачаўся ў кастрычніку 2016 года. Па версіі следчых, Яўген Раздуеў спачатку збіў Таццяну рукамі і нагамі, затым нанёс 8 удараў сякерай. Увесь гэты час у суседнім пакоі знаходзіўся маленькі сын маладой мамы, хлопчык нічога не чуў. Раніцай Раздуеў адвёз дзіця ў школу, затым паехаў да сябе на дачу ў 120 кіламетрах ад Мінска і закапаў цела. Яшчэ некаторы час ён перапісваўся ад яе імя з сябрамі і калегамі, але неўзабаве быў затрыманы. Ён некалькі дзён вадзіў следчую групу па лесе, спасылаючыся на тое, што не памятае, дзе дакладна закапаў труп. Праваахоўныя органы самі знайшлі забітую: Раздуеў закапаў цела ў хляве.

Падчас суда ён прызнаў віну часткова, казаў, што прычынай забойства стала яго рэўнасць. Пара пражыла разам ўсяго некалькі месяцаў, планавала купіць дом у вёсцы.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна3

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я былога дырэктара ФСБ Патрушава скупіла нерухомасці на $175 мільёнаў8

Беларуску з рэдкай групай крыві, што трапіла ў ДТЗ у Тайландзе, выратавала жыхарка Крыма18

Што вядома пра расійскі след у гучнай карупцыйнай справе ўкраінскага «Энергаатама»14

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?9

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна3

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць