Грамадства4646

Мінадукацыі: У чытачоў «НН» можа скласціся памылковае ўражанне, што міністр Карпенка падтрымлівае нефармальныя сувязі з ідэолагам Івановым

Міністр адукацыі Ігар Карпенка не падтрымлівае нефармальныя сувязі з грамадзянінам Андрэем Івановым, які праводзіў семінары для беларускіх ідэолагаў.

Ліст з адпаведным зместам ад імя ведамства быў дасланы ў Рэдакцыю «Нашай Нівы». Прыводзім яго ў перакладзе на беларускую мову ў нязначным скароце.

Ігар Карпенка. Фота Сяргея Гудзіліна.

«У матэрыяле nn.by «З 1991 года краіна акупаваная. У інтэрнэт трапіла шакуючае ВІДЭА семінара для беларускіх ідэолагаў» была размешчана фатаграфія міністра адукацыі Ігара Карпенкі, зробленая падчас асабістага прыёму грамадзян.

Андрэй Іваноў (другі злева) на сустрэчы з міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам (у цэнтры) у лістападзе 2017 года.

На прыём 1 лістапада 2017 года запісаліся чатыры чалавекі: Андрэй Кузьміч, Аркадзь Розбаш, Дзмітрый Чабурканаў, Андрэй Іваноў. Падчас прыёму міністру адукацыі былі зададзены пытанні, звязаныя з укараненнем здароўезберагальных методык В.Базарнага ў Беларусі на дзяржаўным узроўні і ўключэнне іх у праграму. Пасля размовы яны папрасілі зрабіць сумеснае фота. Да матэрыялу «Нашай Нівы», у якім згадваюцца, цытата: «масоны», «надыудзейскі прэдыктар», «спаленне вёсак», «сусветны парадак», «вашынгтонскі кансэнсус», «гімн дэманізму» ды іншае фотаздымак Ігара Карпенка ніякага дачынення не мае.

Таксама пад фота з Ігарам Карпенкам (у рэальнасці праз два абзацы пасля ілюстрацыі — Рэд.) размешчана рытарычнае пытанне: «Якія лекцыі можа чытаць беларускім чыноўнікам прыхільнік ДНР?» У чытача, мабыць, павінна скласціся ілжывае ўражанне, што грамадзяне з фатаграфіі чыталі нейкія лекцыі міністру адукацыі, падтрымліваюць з ім нефармальныя сувязі і іншае.

На нашу думку, аўтар наўмысна ўводзіць чытача ў зман, тым самым спрабуючы дыскрэдытаваць службовую асобу або нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Відавочна, апублікаваная фатаграфія была ўзятая «Нашай Нівай» з сацыяльнай сеткі без ўказанні крыніцы і аўтара фота. Ні на якіх афіцыйных сайтах яна не размяшчалася, не прадастаўлялася прэс-службай Міністэрства адукацыі і ніяк не звязаная з чытаннем нейкіх «лекцый», якім прысвечаны артыкул», — паведамляецца ў нефармальным лісце без выходнага нумару.

Напрыканцы складальнікі зварота просяць прыбраць з артыкула любыя згадкі пра Ігара Карпенку, а таксама прыбраць з сайта «Нашай Нівы» апублікаваны фотаздымак.

Ліст быў адпраўлены з электроннай пошты [email protected] і падпісаны «Міністэрства адукацыі». Гэтай электроннай скрыняй карыстаецца ведамства, у прыватнасці, на яе прымаліся заўвагі да Кодэкса аб адукацыі.

Фотаздымак, апублікаваны ў артыкуле, меў ілюстрацыйны характар, ён фіксаваў той факт, што грамадзянін Андрэй Іваноў прымаў удзел у сустрэчы з удзелам міністра Ігара Карпенкі. «Наша Ніва» не мела на мэце дыскрэдытацыю службовай асобы або нанясенне шкоды нацыянальным інтарэсам Беларусі.

Каментары46

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць