Беларусь прадставіць свае распрацоўкі на міжнароднай выставе беспілотных сістэм і трэнажораў UMEX/MST 2018 у Абу-Дабі, паведамляе БелТА.

На экспазіцыйнай плошчы каля 80 кв.м будуць прадстаўленыя сістэмы комплекснага супрацьдзеяння высокадакладнай зброі, беспілотныя авиакомплексы, сродкі радыёэлектроннай барацьбы.
На UMEX 2018 спецыялісты прадпрыемства пакажуць таксама мадэлі станцый радыёэлектроннай барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі «Граза-С» і перашкод УКХ радыёсувязі «Граза».
У беларускую дэлегацыю ўваходзяць прадстаўнікі арганізацый Дзяржкамваенпрама і абароннага сектара. Яе ўзначаліць старшыня камітэта Алег Двігалеў.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары