Навука і тэхналогіі77

Марсаход Opportunity святкуе 5000 дзень сваёй працы на Марсе 

Планетаход-ветэран Opportunity, які прыбыў на паверхню Чырвонай планеты 25 студзеня 2004 года, святкуе 16 лютага свой пяцітысячны дзень (паводле працягласці зямных сутак) працы на Марсе, паведамляе НАСА.

«Праз пяць тысяч дзён пасля пачатку гэтай 90-дзённай місіі, наш дзівосны планетаход працягвае здзіўляць нас і ўвесь час знаходзіць на паверхні Марса нешта новае», — распавёў кіраўнік місіі Джон Калас з Лабараторыі рэактыўнага руху НАСА ў Пасадэне (ЗША).

Марсаход Opportunity, які працуе на паверхні Марса ўжо 13 гадоў, паспяхова перажыў самыя цяжкія месяцы марсіянскай «зімы» — самага халоднага і цёмнага часу года, калі чырвоная планета максімальна далёка аддаляецца ад Сонца. Дзякуючы нечаканай ачыстцы яго сонечных батарэй парывамі марсіянскага ветру, планетаход практычна не спаў падчас гэтай зімоўкі і вывучаў паверхню Марса нават у самыя халодныя дні і тыдні.

Першапачаткова спецыялісты НАСА планавалі, што марсаход прапрацуе ўсяго тры месяцы, аднак ён вось ужо каторы год працягвае ставіць усё новыя рэкорды. Opportunity цяпер знаходзіцца ў выдатным стане, і яго працаздольнасць, пасля нядаўняга перафарматавання памяці, знаходзіцца на піку магчымасцяў.

Свой пяцітысячны дзень працы на Марсе Opportunity сустрэне на краі кратара Індэвар, які ён вывучае ўжо некалькі гадоў. Цяпер ён знаходзіцца ў так званай даліне Стойкасці — нізіне даўжынёй у некалькі кіламетраў — і рухаецца ў бок іншай даліны, Віламет, дзе спадарожнікі знайшлі сляды ірвоў, як мяркуецца, пракапаных патокамі вады.

Ужо цяпер навукоўцы знайшлі некалькі радовішчаў незвычайных слаістых мінералаў, якія дагэтуль не сустракаліся на Марсе і якія, як мяркуецца, фармуюцца толькі ў прысутнасці вады. Іх вывучэнне ў пяцітысячны дзень жыцця Opportunity на Марсе дазволіць наблізіцца да разгадкі таямніцы іх фарміравання і пошуку магчымых крыніц вадкай вады на Чырвонай планеце.

Адзін з апошніх здымкаў, зробленых планетаходам

Каментары7

Цяпер чытаюць

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй1

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

Украіна знішчыла амаль усе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю3

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора7

Марзалюк: Ілья Мурамец насамрэч мог быць Ільём Быхаўцам24

Google адключыў чат-бот з медыцынскімі парадамі1

Брукаванку, якую знайшлі пад асфальтам у Гродне, паклалі ў савецкія часы2

У Маскве махляры пераканалі 20‑гадовую дзяўчыну пайсці забіць жанчыну7

У Мінску на вулічных латках з'явіліся першыя клубніцы ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй1

Выканаўца суперхіта «Шчучыншчына» Алена Зуй-Вайцяхоўская распавяла пра новую працу і змаганне з дэпрэсіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць