Грамадства

Мінадукацыі аб пачатковых класах у гімназіях: Калі іх няма, адкрываць будуць пры неабходнасці

Пасля таго, як іспыты ў 5 класы гімназій адмянілі, у Мінадукацыі паведамілі: першакласнікі вучыцца пойдуць паводле прапіскі. І адразу папярэдзілі: у гімназіях, дзе няма малодшай школы, пачатковую школу адкрыюць. У краіне такіх навучальных устаноў аказалася 28. У Мінску з іх — чатыры. Гэта гімназіі №13, 27, 41, 42.

На днях у міністэрстве ўдакладнілі: адкрываць у гэтых 28 гімназіях I-IV класы буду толькі пры неабходнасці.

— У адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі гімназія — гэта ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, якое функцыянуе ў складзе V - XI класаў, — тлумачаць Tut.by у ведамстве. — Для рэалізацыі адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі ў гімназіі могуць адчыняцца I-IV класы.

Вырашаць уводзіць у гэтых 28-мі гімназіях пачатковую школу ці не, будуць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы ўлады.

Акрамя таго, будзе вырашана, які дом у мікрараёне тэрытарыяльна да якой школы ці гімназіі адносяцца. Пры гэтым у міністэрстве нагадваюць: з I па IХ клас праграмы ў гімназіях і школах аднолькавыя.

— Кантрольныя лічбы прыёму для школ і гімназій будуць вызначацца зыходзячы з колькасці дзяцей, якія жывуць у мікрараёне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?28

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі3

Беларускаму футбольнаму трэнеру, які прайграў 8 з 9 апошніх матчаў, плацяць у Расіі па 60 тысяч еўра на месяц8

Каля турмы ў Ваўкавыску павесілі беларускі і ўкраінскі сцягі і запіску «Вінаград, трымайся!» Тых, хто гэта зрабіў, не знайшлі

Пад Кобрынам паставілі помнік чалавеку, які ніяк не звязаны з Беларуссю. Верагодна, гэта «адказ» Украіне11

Украіна атрымала новую партыю ракет Storm Shadow для ўдараў углыб Расіі1

Буйныя гандлёвыя сеткі абавяжуць мець паліцы з прадукцыяй канцэрна «Беллегпрам»6

У Салігорску заўважылі эксклюзіўны аўтамабіль, натхнёны «Фордам» 1938 года1

На Мальдывах забаранілі курыць усім, хто нарадзіўся пазней за 2006 год2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?28

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць