Здарэнні1818

У беларускіх школах працягваюць выносіць прадукты — у адной толькі Гродзенскай вобласці падазраюць 14 чалавек

14 супрацоўнікаў школьных сталовых ў Гродзенскай вобласці падазраюць у тым, што яны выносілі прадукты. Выпадкі выявілі ў гэтым годзе. Да крадзяжоў могуць быць датычныя кухар, грузчык і пасудамыйка, паведамляе «Перспектыва».

Разбіральніцтвы праводзяцца ў школьных сталовых Гродна і Ліды.

Як распавёў старшыня КДК Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка, са школ выкрадалі мяса, грушы, сок. Адна кухарка вынесла з сталовай 12 кілаграм мяса.

Праверкі пачаліся з таго, што ў мінулым годзе супрацоўнікі КДК выявілі шмат парушэнняў у школьных кропках харчавання. Па словах намесніка старшыні КДК Гродзенскай вобласці Наталлі Крывіцкай, было ўстаноўлена, што ў порцыі не дакладвалі прадукты, у халадзільніках захоўваліся пратэрмінаваныя. У ваўкавыскай школе, напрыклад, працаўніца кухні сутыкнулася з супрацоўнікам КДК, калі выносіла пакет з выкрадзеным фаршам, падзеленым на тры порцыі, і капустай. Упакоўка сведчыла аб тым, што жанчына збіралася падзяліцца прадуктамі з калегамі.

Акрамя гэтага, старшыня КДК Гродзенскай вобласці адзначыў, што трэба вырашыць пытанне з закупкамі прадуктаў для школ. Часта іх набываюць праз пасрэднікаў, што павялічвае кошт дзіцячага харчавання. Закупкі часам праводзяць у несезонны час, што таксама адбіваецца на кошце. Бульбу, паводле яго слоў, купляюць не ў верасні, а ў лютым. Мандарыны заказваюць у ліпені, хоць яны танней у лістападзе.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах4

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

Трамп і Рутэ сфармулявалі пагадненне па Грэнландыі3

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах4

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць