Грамадства2424

Святлана Алексіевіч падпісала адкрыты ліст да Эрдагана

Фота Сяргея Гудзіліна

38 нобэлеўскіх ляўрэатаў зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэзыдэнта Турэччыны Эрдагана. У лісьце сьцьвярджаецца, што пакуль Турэччына ня вызваліць арыштаваных пісьменьнікаў і ня вернецца да вяршэнства закону, яна ня можа быць чальцом вольнага сьвету, піша Радыё Свабода.

Падпісанты ліста зьвяртаюць увагу Эрдагана на шкоду, якая робіцца для Турэцкай Рэспублікі, яе рэпутацыі, годнасьці і дабрабыту яе грамадзян праз тое, што ў краіне незаконна затрымліваюць і неправамерна засуджваюць пісьменьнікаў і інтэлектуалаў.

У лісьце цытуецца мэмарандум аб свабодзе слова ў Турэччыне, падрыхтаваны летась камісарам у пытаньнях правоў чалавека Рады Эўропы Нільсам Муйжніексам. У тым дакумэнце сьцьвярджалася, што прастора для дэмакратычных дэбатаў у Турэччыне пагрозьліва скарацілася.

Гэта адбылося пасьля ўзмацненьня судовага перасьледу шырокіх пластоў грамадзтва, у тым ліку журналістаў, чальцоў парлямэнту, навукоўцаў і шараговых грамадзян, а таксама дзеяньняў ураду, якія зьменшылі плюралізм і прывялі да самацэнзуры.

Аўтары ліста зьвяртаюць асаблівую ўвагу на лёс затрыманых у верасьні 2016 году раманіста, аўтара бэстсэлераў Ахмэта Алтана, яго брата, прафэсара эканомікі і эсэіста Мэхмэта Алтана і вядомай журналісткі Назлы Ылыджак. Іх затрымалі падчас хвалі арыштаў пасьля няўдалага ліпеньскага (2016 г.) перавароту.

У лісьце пераказваецца гісторыя судовага перасьледу згаданых інтэлектуалаў і абароны іх міжнароднай супольнасьцю. Іхную справу нават разглядаў Канстытуцыйны суд Турэччыны, які прызнаў, што іх правы былі парушаныя і што яны павінны быць вызваленыя. Тым ня менш суд ніжэйшай інстанцыі адмовіўся выконваць рашэньне.

З 16 лютага 2018 году браты Алтан і Ылыджак былі асуджаныя да пажыцьцёвага пазбаўленьня волі пры абцяжлівых абставінах, што выключае пэрспэктыву амністыі.

Аўтары ліста сьцьвярджаюць, што асуджэньне журналістаў да пажыцьцёвага тэрміну ў турме за выкананьне сваёй працы без істотных доказаў іх датычнасьці да спробы дзяржаўнага перавароту і без справядлівага судовага разбору крытычна пагражае журналістыцы, рэшткамі свабоды выказваньняў і свабоды СМІ ў Турэччыне.

Аўтары таксама нагадваюць, што ў абарону асуджаных ужо выказваліся Amnesty International, Міжнародны ПЭН, Камітэт абароны журналістаў і «Рэпартэры бязь межаў».

Заканчваецца ліст так:

«У гэтых умовах мы выказваем заклапочанасьць ад імя многіх унутры самой Турэччыны, яе саюзьнікаў і розных арганізацыяў, чальцом якіх яна ёсьць. Мы заклікаем да скасаваньня надзвычайнага становішча, хуткага вяртаньня да вяршэнства закону і за поўную свабоду слова і выказваньня. Такі крок прывядзе да хуткага апраўданьня па скарзе спадарыні Ылыджак і братоў Алтан і да неадкладнага вызваленьня іншых незаконна затрыманых. А яшчэ лепш было б зрабіць Турэччыну зноў паважаным чальцом вольнага сьвету».

Ліст падпісалі, сярод іншых, Сьвятлана АлексіевічКадзуо ІсігураГэрта МюлерЭльфрыдэ Елінэк і іншыя.

Поўны тэкст ліста і поўны сьпіс падпісантаў глядзіце тут.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі37

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Туск: Сетка Джэфры Эпштэйна магла быць маштабнай аперацыяй расійскіх спецслужбаў па вербаванні заходніх эліт18

«Я была як пад гіпнозам». Рэальныя гісторыі мінчукоў, якіх махляры прымусілі прадаць кватэры — адна сумная, другая амаль шчаслівая1

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома17

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі37

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць