Грамадства3434

Беларусы сабралі 6000 рублёў на бронзавую дошку да 100-годдзя БНР за тры гадзіны

Збор грошай на бронзавую дошку да 100-годдзя БНР паспяхова скончаны. Грамада сабрала патрэбныя 6000 рублёў. Адметна, што для гэтага спатрэбілася менш за тры гадзіны часу.

У зборы грошай, размешчаным на «Талацэ», паўдзельнічала больш за 230 чалавек. 

Больш за ўсё — 1000 рублёў — ахвяраваў былы маладафронтавец, айцішнік Міхась Бутылін.

Тым часам працягваецца збор грошай на правядзення святочнага канцэрту да 100-годдзя БНР на пляцоўцы каля Опернага тэатра ў Мінску. На гэты момант сабраны 51% ад запытанай сумы.

* * *

Просьбу аб дапамозе ў сваім фэйсбуку апублікаваў Глеб Лабадзенка.

«Як вы маглі чуць урыўкамі з прэсы, улады пагадзіліся павесіць дошку на дом у Менску, дзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Учора стала канчаткова вядома, што такі дазвол ёсць.

І тут паўсталі дзве праблемы. Першая — цяперашняя дошка (якая была выраблена 25 гадоў таму, але так і не з’явілася на доме) знаходзіцца, мякка кажучы, не ў самым добрым стане. Яна адлітая ў 1993 годзе з сілуміну (сплаў алюмінію з крэмніем). Гэта не самы шляхетны матэрыял, глядзіцца ён больш чым просценька. Але для таго часу гэта было, бадай, самым даступным варыянтам. У двох месцах на дошцы былі дзіркі, заробленыя не вельмі ахайна. Вершнік складаецца з трох частак і літаральна развальваецца. Літары скачуць і маюць розны памер (аўтар наракае, што адлітая дошка была не вельмі якасна). Другая праблема — нам не пагаджаюцца ўзгадняць надпіс на дошцы тарашкевіцай. Да тэксту пытанняў няма, але ён мусіць быць сучасным правапісам.

У сувязі з гэтым Аргкамітэтам прынятае рашэнне экстранна вырабіць копію гэтай дошкі з бронзы. У згодзе з Аргкамітэтам па святкаванні юбілею адказнасць за гэтую справу я бяру на сябе. На фота — менавіта новая дошка, якая цяпер будзе адлівацца.

Адказваю на магчымыя пытанні.

1. А ці можна неяк перарабіць цяперашнюю дошку? Можна. Але ці не будзе нам сорамна за яе перад нашчадкамі? Бо дошка знаходзіцца практычна ў аварыйным стане і пры дэталёвым аглядзе выглядае, скажам так, не самым прывабным чынам.

2. Чаму не адліць зноўку з сілуміну, каб ашчадзіць грошы? Таму што эканомія на матэрыяле складзе толькі каля 40%, а глядзецца яна будзе ў разы горш. Робім жа на стагоддзі, праўда? Бронза — высакародны матэрыял. Стагоддзе БНР — тая дата, да якой трэба павесіць годную дошку.

3. Чаму мы павінны слухацца ўладу і выпраўляць тарашкевіцу на наркамаўку? Не павінны, можам пачаць дыскутаваць і адкласці справу яшчэ на 25 гадоў. Лепш, каб дошка з’явілася з парачкай папраўленых літар ці каб не з’явілася зусім?

4. Ці згодны аўтар Алесь Шатэрнік з праўкамі на дошцы і адліўкай яе з бронзы? Так, гэта робіцца з ягонай згоды. Больш за тое, спадар Алесь вельмі рады, бо ў 1993 годзе дошку адфармавалі і адлілі не вельмі якасна — і цяпер можна перарабіць яе больш годна. Паколькі спадар Алесь цяпер за мяжой, зрабіць копію дошкі ён упаўнаважыў скульптара Ігара Засімовіча.

5. Ці не знікне з дошкі «Пагоня». Не знікне. Гэтае пытанне ўздымалася і на цяперашні момант гаворка пра прыбіранне «Пагоні» не ідзе.

6. Дзе будзе змешчаная гэтая дошка? На будынку па цяперашняй вуліцы Валадарскага, 9 — менавіта там 25 сакавіка 1918 года была абвешчана БНР.

7. Чаму збіраецца менавіта такая сума? Кілаграм бронзы з адліўкай каштуе ў сярэднім 25 даляраў. Напрыклад, дошка Барадуліну, супастаўная паводле памераў, важыла 114 кілаграм. Калі б мы мелі больш часу, то адлілі б яе ва Украіне, як помнік Касцюшку. Але зрабіць гэта за тры тыдні і прывезці яе афіцыйна сюды немагчыма.

8. Калі з’явіцца дошка? Цяпер стаіць мэта вырабіць і перадаць яе на мантаж да 20 сакавіка з умовай, што да 25.03 яна будзе вісець на доме.

Каментары34

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць