Грамадства

Мікалай Аўтуховіч 43 дні трымае галадоўку пратэсту

За тры дні сухой галадоўкі, станам здароўя Мікалая Аўтуховіча ні разу не пацікавіліся медыкі. Ваўкавыскі прадпрымальнік, каторага ў гэтыя дні судзяць ў Гродне, знаходзіцца пад арыштам у гарадзенскім СІЗА. Сухую галадоўку Аўтуховіч пачаў у аўторак 23 траўня і ўжо на той момант ён 40 дзён адмаўляўся ад ежы, патрабуючы вызвалення, – паведамляе радыё Рацыя.

Перад сённяшнім судовым паседжаннем прадпрымальнік паспеў расказаць адвакатам, што ў сераду да яго у камеру зазірнуў турэмны медык, але не задаў ніводнага пытання і выйшаў.

Між тым, расказаў супрацоўнік Аўтуховіча, Уладзімір Асіпенка, стан здароўя вязня відавочна пагаршаецца штодзень: «Ён моцна аслабеў. Сёння на судзе, пакуль дапытвалі сведкаў, ён сядзеў, паклаўшы галаву на рукі. Суддзя запытаў яго, ці ня хоча ён адмовіцца ад удзелу ў працэсе, але Мікалай нечакана цвёрда адказаў: «Не, я буду ўдзельнічаць у працэсе да канца».

Нагадаем, што Мікалая Аўтуховіча абвінавачваюць ва ўхіленні ад падаткаў на буйную суму. Яму пагражае ад шасці год турмы. Сам прадпрымальнік віны не прызнае, ён гаворыць, што сапраўднай прычынай пераследу з’яўляецца яго барацьба з карумпаваным чынавенствам, і прысуд па справе - перадвырашаны. Абвяшчаючы сухую галадоўку, Аўтуховіч заявіў, што калі здарыцца трагедыя, сказаў ён, гэта будзе забойства па палітычных матывах, здзейсненае ўладамі.

pahonia.promedia.by

Глядзі яшчэ:

Аўтуховіч заявіў у судзе, што, магчыма, не дажыве да панядзелка

Каментары

Цяпер чытаюць

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША прапанавалі краінам G7 пачаць канфіскацыю замарожаных рэзерваў Расіі4

Даведкі вызваленых палітвязняў сведчаць, што іх спіс складаўся не ў апошні момант1

«Такое ўражанне, што Віктара Бабарыку таксама рыхтуюць да вызвалення»8

Вячаслаў Лазараў, які выйшаў з магілёўскай калоніі, трохі расказаў пра Паднябеннага, які загінуў «ад удушша»1

Вацлаў Арэшка цалкам аслеп. «Самае страшнае — уначы навобмацак хадзіць у туалет»2

Статкевіча няма дома, яго месца знаходжання невядомае

Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, назваў яго «вельмі моцным»

Мікола Дзядок: Негвалтоўны супраціў не працуе, калі такі тэрор, як у лукашэнкаўскай Беларусі14

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць