Меркаванні3232

Дзмітры Гурневіч: Ніхто нікому нічога не павінен. Але маглі б. Маглі б

Ясна, што ніхто нікому нічога не павінен. Ані Вольскі, ані Міхалок. Але маглі б. Маглі б.

Маглі б. І гэта было б прыемна. Не змаглі — сумна. Не да месца гэтыя зьдзекі пра нейкіх «менскіх звышлюдзей». Проста так здарылася, што сталіца нашай радзімы — Менск і менавіта там абвесьцілі БНР. І сёлета ў яе юбілей. І ў дзень 100-годзьдзя БНР сэрца сьвяткаваньня, як бы хто сябе і іншых не падманваў — там. І калі адбываецца ў краіне нешта важнае і эпахальнае, то ўсе ведаюць, куды трэба ехаць. Не ў Мазыр і не ў Беласток (я іх люблю, усім прывет).

Асабіста для мяне — справа не ў голасе Вольскага ў гэты дзень ці скоках Міхалка. А ў тым, што калі сьвята, то ўсе хочуць быць разам там, дзе б'ецца сэрца сьвята. Не таму, што ўсе раптам сталі меламанамі, а таму што гэта самыя-самыя зоркі, якія надаюць ранг сьвяту. Дык можна было б увогуле адсьвяткаваць толькі з гармонікам ці цымбаламі, вершыкі дзеткам пачытаць у мікрафон, але нешта было б ня тое… У кожны іншы дзень так, але не 25.03.2018.

Панесла і спадара Латышонка. Такія словы псуюць перадсьвяточны настрой. Ды скажы ты, што: «Ну, хлопцы, выбачайце, мы ніяк ня можам адмяніць. Але мы зробім усё, каб тэлемост быў класны, уздымем за вас чарку, мы ж — сёстры і браты. Ня злуйцеся, даражэнькія. Мы вас выручым іншым разам. Жыве Беларусь». Дык не, «мы — еўрапейцы», «а што гэта за падзея». Эх… браты і сёстры, даражэнькія.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп у Кнэсеце: Пасля столькіх год войнаў рэгіён спакойны4

Мелказёраў перадаў свае кроксы ў Музей вольнай Беларусі22

У Мінску зачыніўся папулярны дзіцячы забаўляльны цэнтр

«Хавалі Сашу ў сукенцы, якую яна выбрала сабе на вяселле». Блізкія дзяўчыны, якая памерла пасля тату, расказалі пра трагедыю8

Мінімум 314 беларусаў загінулі ва Украіне, ваюючы за Расію. Сталі вядомыя імёны. Ад вярбоўкі да смерці праходзіць у сярэднім паўгода22

Беларуска з сынам у Францыі засталася без дазволу на жыхарства. Яна просіць падтрымкі, каб не апынуцца на вуліцы4

Лаўроў абверг чуткі пра атручванне Башара Асада

Названыя апошнія нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе

Надзея Лазарэвіч больш не намесніца мэра Мінска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША16

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць