Меркаванні2222

Сумнае лідарства: Беларусь на першым месцы ў Еўропе па колькасці ахвяр пажараў у пераліку на душу насельніцтва

Пасля пажару ў гандлёвым цэнтры ў Кемераве ў Беларусі пачаліся масавыя праверкі падобных аб'ектаў — правяраюць шляхі эвакуацыі, сістэмы пажаратушэння і г.д.

Адразу ж некаторыя спецыялісты і ўладальнікі гандлёвых цэнтраў пачалі казаць, што пажары такога ж маштабу, як у Кемераве, у Беларусі проста немагчымыя.

У прыватнасці, ізраільскі інжынер-будаўнік Серж Альпэрн у інтэрв'ю «Свабодзе» адзначыў:

«Думаю, што [такі пажар, які здарыўся ў расійскім Кемераве, у Беларусі паўтарыцца — рэд.] не можа. Там адбыўся цэлы ланцужок парушэнняў, якія прывялі да гэтай трагедыі. Дастаткова, каб у гэтым ланцужку хоць адно звяно выпала, і тады трагедыя не адбылася б у такіх маштабах.

Калі казаць пра Беларусь, то тут даволі сур’ёзны кантроль дзяржаўных органаў. Яго вядзе і Дзяржбуднагляд, і пажарная інспекцыя на самых розных узроўнях і этапах праекта. Пачынаецца ўсё з праверкі праектнай дакументацыі на стадыі звароту забудоўшчыка па дазвол на будаўніцтва. Гэтым займаецца Дзяржбуднагляд. Апроч яго, правяраюць розныя інстанцыі пажарнай інспекцыі».

І сапраўды, у свядомасці беларусаў ёсць меркаванне, што з-за меншых маштабаў карупцыі і больш эфектыўнай працы пажарных служб сітуацыя з пажарнай бяспекай у Беларусі значна лепшая, чым у суседніх Расіі ці Украіне.

Але калі паглядзець на статыстыку Міжнароднай асацыяцыі супрацьпажарных і выратавальных служб, паказчыкі Беларусі сярод найгоршых.

У прыватнасці, у справаздачы асацыяцыі прыводзяцца дадзеныя за 2015 год па адноснай колькасці ахвяр на 100 тысяч насельніцтва і на 100 пажараў.

Калі глядзець на колькасць смерцяў у пераліку на 100 тысяч насельніцтва, тут сітуацыя нярадасная. Горш толькі ў Расіі.

Колькасць смерцяў на пажарах на 100 тысяч насельніцтва, статыстыка Міжнароднай асацыяцыі супрацьпажарных і выратавальных служб за 2015 год.

Па колькасці ахвяр на 100 пажараў у Беларусі найгоршыя паказчыкі сярод 31 краіны — 7,9 смерці на 100 пажараў. Тут у нас усё нават горш, чым у Расіі ці Украіне.

Сярэдняя колькасць смерцяў на пажарах на 100 пажараў, статыстыка Міжнароднай асацыяцыі супрацьпажарных і выратавальных служб за 2015 год.

Каментары22

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў2

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber16

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў

ФСБ заявіла, што сарвала аперацыю Украіны па ўгоне МіГ-31 для нібыта правакацыі на авіябазе NATO2

Вядомая фітнэс-блогерка зрабіла вяселле ў беларускіх паганскіх традыцыях ФОТЫ14

Сенат ЗША прыняў рашэнне аб завяршэнні шатдаўна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў2

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць