Свет2828

Скрыпаляў хочуць перасяліць у ЗША

Атручаным у Солсберы былому палкоўніку ГРУ Сяргею Скрыпалю і яго дачцэ Юліі улады Вялікабрытаніі збіраюцца прапанаваць пераехаць у ЗША і змяніць імёны. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў брытанскім урадзе піша газета Sunday Times.

Адпаведныя перамовы, па інфармацыі яе суразмоўцаў, супрацоўнікі брытанскай выведкі MI6 ўжо правялі з работнікамі амерыканскага Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення (ЦРУ). Пра вынікі гэтага дыялогу выданне не паведамляе, аднак прыводзіць у матэрыяле словы аднаго са сваіх крыніц: «Ім [Сяргею і Юліі Скрыпалям] будуць прапанаваны новыя імёны», — распавёў суразмоўца Sunday Times. Падобнае рашэнне крыніцы газеты патлумачылі спробай Лондана «абараніць ахвяр інцыдэнту ў Солсберы ад магчымых наступных спроб іх забіць».

Забяспечыць бяспеку Скрыпаляў, як удакладняюць суразмоўцы Sunday Times, Лондан спадзяецца шляхам перасялення іх у адну з краін — удзельніц пагаднення «пяці вачэй» (праграма па зборы дадзеных, адной з асноўных мэт якой з'яўляецца сачэнне за тэрарыстамі). Так, сярод магчымых варыянтаў новых месцаў жыхарства для былога палкоўніка ГРУ і яго дачкі брытанскія ўлады, як удакладняе выданне, разглядаюць не толькі ЗША, але і Канаду, Аўстралію і Новую Зеландыю. Аднак найбольш «відавочным» знаёмая з сітуацыяй крыніца Sunday Times у выведцы назвала пераезд Скрыпаляў у ЗША. «Там будзе менш магчымасцей іх забіць», — патлумачыў ён, заўважыўшы таксама, што ў Штатах, па яго дадзеных, Скрыпаляў з новымі імёнамі будзе прасцей абараняць.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій26

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Усе навіны →
Усе навіны

У МНС распавялі пра наступствы ўчорашняй непагадзі: пашкоджанні, падтапленні, паваленыя дрэвы1

Пад Мінскам учора бачылі смерч

Час для вялікага наступу Расіі: якімі могуць быць «апошнія 50 дзён вайны»3

Аўтобус Мінск — Вільня з'ехаў у кювет у Валожынскім раёне

Для гараджан — перамога, для вяскоўцаў — трагедыя. Што паказала дзяржаўнае апытанне пра Другую сусветную вайну24

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?44

Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець7

Шматдзетная амерыканская сям’я ўцякла ў Расію ад «ЛГБТ-прапаганды». Муж ужо трапіў на вайну18

«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій26

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць