Эканоміка55

Медыянны заробак у Беларусі за год павялічыўся амаль на 20%

За май 2025 года медыянны заробак у Беларусі склаў 2014 рублёў. Гэта на 19,3% больш, чым у тым жа месяцы летась (1688 рублёў), вынікае са статыстыкі Белстата.

Самы высокі паказчык зафіксаваны ў сферы горназдабыўной прамысловасці — 4376,6 рубля. У пяцёрку таксама ўвайшлі:

  • дзейнасць паветранага транспарту — 3964 рублі;
  • інфармацыя і сувязь — 3540,1 рубля;
  • дзейнасць трубаправоднага транспарту — 3117,7 рубля;
  • аптовы і рознічны гандаль аўтамабілямі, матацыкламі і іх рамонт — 2932,4 рубля.

Найменшы медыянны заробак зафіксаваны ў наступных сферах:

  • аказанне іншых відаў паслуг — 1416,6 рубля;
  • творчасць, спорт, забавы і адпачынак — 1382,4 рубля;
  • паштовая і кур'ерская дзейнасць — 1439,4 рубля;
  • адукацыя — 1520,2 рубля;
  • рыбалоўства і рыбаводства — 1544,3 рубля.

Медыянны заробак — гэта сума, якая дзеліць усіх работнікаў на дзве роўныя часткі: палова атрымлівае менш за яе, палова — больш. У адрозненне ад сярэдняга заробку, ён лепш адлюстроўвае рэальны ўзровень даходаў, бо менш залежыць ад крайніх значэнняў і дапамагае ацаніць сацыяльную няроўнасць.

Для параўнання: сярэдні (намінальны налічаны) заробак у маі склаў 2652 рублі — таксама амаль на 20% больш, чым год таму (2219 рублёў).

Каментары5

  • Не
    16.07.2025
    Трэба па рэгіёнах статыстыка
  • Барадзед
    16.07.2025
    В сельском хозяйстве самая низкая зарплата.
  • Белстах
    16.07.2025
    Не, хай яму Астапеня з Чатам Хаўсам наўпрост з палёў дадуць звесткі

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек20

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Палітвязень зрабіў сэлфі проста ў камеры СІЗА на Валадарскага2

У Расіі прапанавалі ўвесці падатак на стравы недружалюбных краін8

Канстанцін Каліноўскі, які ваяваў ва Украіне, атрымаў цяжкія траўмы на будоўлі ў Польшчы. Яму збіраюць грошы4

Найлепшыя серыялы года: спіс усіх намінантаў на прэмію «Эмі»1

У Індыі знайшлі расіянку, якая разам з дзецьмі жыла ў пячоры1

Ва Украіне на палігоне курсант застрэліў інструктараў з аўтамата6

Беларусам патлумачылі, што рабіць, калі ўпаў дрон2

На пляжы ў Мінску паказваюць фільмы2

«Юля — не пра грошы». Урад Украіны ўзначаліць жанчына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек20

Мяркуючы па пасажырапатоку транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць