Здарэнні11

Мужчына ў Мінску разграміў 18 прыпаркаваных машын — каб іх кіроўцы хадзілі пешшу і не траплялі ў аварыі

Кобрынец прыехаў у сталіцу працаваць дворнікам, але яго звольнілі за п’янства. А потым яму прыйшла ў галаву «геніяльная» ідэя.

Жыхар Кобрына прыехаў у Мінск, каб падзарабіць. Мужчына ўладкаваўся дворнікам, але працаваў нядоўга: праз пару месяцаў яго звольнілі за п'янку.

Дадому 58-гадовы мужчына не паехаў, замест гэтага вырашыў жыць на вуліцы і жабраваць. Амаль усё мінулае лета кобрынец начаваў у сталічных пад'ездах, пішуць «Мінск-Навіны».

Аднойчы ён перабраў з алкаголем, і яму ў галаву прыйшла дзіўная ідэя. Ён захацеў выратаваць кіроўцаў ад аварый. Мужчына адправіўся на прагулку па дварах вуліц Олешава, Усходняй, Ламаносава і Якуба Коласа і пачаў разбіваць прыпаркаваныя машыны. Логіка ў яго была такая: людзі ездзяць на аўто і трапляюць у аварыі, а калі машыны разбіць, то гэта выратуе кіроўцаў ад ДТЗ.

Мужчына падышоў да справы з усёй адказнасцю. Ён кідаў у машыны цэглу, тратуарную плітку, кветкавыя кашпо, біў па кузавах нагамі і рукамі, вырываў з газонаў штыры з таблічкамі, а пасля біў імі па транспартных сродках, выломваў люстэркі, а ў адзін з аўтамабіляў шпурнуў самакат.

Усяго кобрынец паспеў пашкодзіць 18 машын і нанёс шкоду на 28,5 тысячы рублёў.

Суд «шляхетны» намер мужчыны не ацаніў і прызначыў яму тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Яшчэ яму прыйдзецца нейкім чынам кампенсаваць страты ўладальнікам аўтамабіляў. 

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    17.07.2025
    На Белай Русi або ты мент, або ў крышаваным мянтамі бізнэсе, або вось так на дно апускаешся. Шчырая этнафеадальная краіна.

Цяпер чытаюць

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек11

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Журналісты высветлілі імя «Доктара Зло», што катаваў украінскіх палонных у расійскай калоніі6

Лукашэнка расказаў сваё ўяўленне пра ролю прафсаюзаў у краіне6

Польку затрымалі ў Гданьску за абразу беларускі4

Жыхары «Новай Баравой» выступілі супраць цырка-шапіто ў іх раёне. Чым скончылася?6

Прарасійская актывістка Мірсалімава патлумачыла, чаму нельга забараняць чытаць «экстрэмісцкія» выданні7

Злоўленая ў Сеніцы жывёліна аказалася шалёным ваўком. У міліцыі расказалі падрабязнасці5

Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску

Жанчына займалася сэксам з будысцкімі манахамі, а пасля шантажавала іх13

Беларускі школьны настаўнік расказаў, колькі зарабляе на ферме ў Нідэрландах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек11

Мяркуючы па пасажыраабароце транспарту, насельніцтва Беларусі з 2019-га скарацілася, можа, нават на 1,2 мільёна чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць