Улада11

Ці стане беларуская статыстыка незалежнай?

Cтаршыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Ўладзімер Зіноўскі прызнаў, што ўзгадненьне прызначэньня кіраўнікоў тэрытарыяльных статыстычных органаў з выканкамамі ставіла спэцыялістаў Мінстату ў пэўную залежнасьць ад апошніх.

У інтэрвію «Экономической газете» старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту

Ўладзімер Зіноўскі патлумачыў рэарганізацыю Мінстату неабходнасьцю выкананьня прынцыпу незалежнасьці пры ажыцьцяўленьні прафэсійнай статыстычнай дзейнасьці.
Такі прынцып за першым нумарам прадэкляраваны ў Кодэксе нормаў Эўрапейскай статыстыкі, прынятым у 2005 г. для дзяржаваў — чальцоў ЭС. Такая норма замацаваная і ў нашым Законе «Аб дзяржаўнай статыстыцы».

Старшыня Белстату адзначыў, што сабраныя яго камітэтам дадзеныя адлюстроўваюць ня толькі «разьвіцьцё асобных рэгіёнаў, галінаў, міністэрстваў, канцэрнаў, але й эфэктыўнасьць працы самога ўраду».

«І можна дапусьціць, што тут карціна можа быць рознай. Усё залежыць ад таго, да якой — рэальнай або «зручнай» — статыстыкі прыбягаюць органы выканаўчай улады на месцах, каб дакласьці аб выкананьні ўскладзеных на іх задачаў»
— сказаў У. Зіноўскі. Па яго словах,
Мінстат падпарадкоўваўся Саўміну, міністар уваходзіў у склад ураду, а прызначэньне кіраўнікоў тэрытарыяльных статыстычных органаў узгаднялася з выканкамамі, што ў сваю чаргу часам ставіла спэцыялістаў Мінстату ў «пэўную залежнасьць ад апошніх».
Факт падпарадкаваньня Мінстату ўраду, паводле чыноўніка, выклікаў пэўны недавер да інфармацыі міністэрства з боку міжнародных арганізацыяў.

Нагадаем, што ад 4 кастрычніка 2008 г. згодна указу № 445 ад 26.08.2008 г. Міністэрства статыстыкі і аналізу пераўтворана ў Нацыянальны статыстычны камітэт (Белстат) і выведзены з падпарадкаваньня ўраду. Цяпер новы камітэт падпарадкоўваецца кіраўніку дзяржавы.

Ці стане цяпер беларуская статыстыка больш незалежнай? Сп. Зіноўскі мяркуе, што так: «Пераўтварэньне Мінстату ў Белстат з падпарадкаваньнем кіраўніку дзяржавы зьменіць залежны ланцужок узгадненьняў і забясьпечыць атрыманьне аб’ектыўнай інфармацыі пра сацыяльна-эканамічны, дэмаграфічны і экалягічны стан у рэспубліцы і яе рэгіёнах».

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме11

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу2

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»7

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом10

Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі7

Для журналіста Ігара Ільяша пракурор запатрабаваў 4 гады зняволення

«Уяўляю раз'юшанасць Лукашэнкі ад учынку Міколы Статкевіча»16

У Мінску ўсё ж знайшлі танныя беларускія яблыкі ФОТАФАКТ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме11

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць