Украінскае выданне «Страна.ua» апублікавала фатаграфію грамадзяніна Украіны Т., які, як сцвярджае СБУ, рыхтаваў забойства расійскага журналіста Аркадзя Бабчанкі.
Крыніца ў праваахоўных органах распавяла выданню, што гэтага чалавека завуць Тарас Стэльмашэнка. Ён, як і заяўляў намеснік начальніка Галоўнага следчага ўпраўлення СБУ Багдан Тывадар, з'яўляецца грамадзянінам Украіны.

Паводле СБУ, ён спачатку знаходзіўся на тэрыторыі Растоўскай вобласці, дзе нібыта праходзіў спецпадрыхтоўку. Пасля чаго ў маі прыехаў ва Украіну і трапіў пад кіраўніцтва Барыса Германа — для здзяйснення забойстваў, у тым ліку па «спісе 47».
Па месцы жыхарства грамадзяніна Т. падчас правядзення ператрусу канфіскаваныя агнястрэльная зброя і боепрыпасы.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары