Улада1818

Былы генпракурор Васілевіч: «Не крытыкуйце чыноўнікаў, калі яны размаўляюць па-беларуску»

Рыгор Васілевіч і будучы генеральным пракурорам, і старшынёй Канстытуцыйнага суда прасоўваў выкарыстанне беларускай мовы, у тым ліку дзяржаўнымі чыноўнікамі. Васілевіч адзін з тых чыноўнікаў, які сам спакойна размаўляе па-беларуску. Пра мовы мы і паразмаўлялі з Рыгорам Васілевічам.

Рыгор Васілевіч. Фота Волі Афіцэравай.

«У нашым асноўным законе замацавана дзвюхмоўе. Гэта значыць, што дзяржаўныя служачыя павінны імкнуцца да таго, каб валодаць абедзвюма мовамі. На жаль, збольшага яны карыстаюцца рускай мовай. Хаця мне здаецца, што большасць чыноўнікаў валодае і рускай, і беларускай, але няма практыкі. У мяне таксама няма практыкі, калі я размаўляю з вамі, то кантралюю сябе, ці правільныя словы выкарыстоўваю.

З пункту гледжання выканання Канстытуцыі, калі грамадзянін звярнуўся ў дзяржаўны орган на беларускай мове, то і адказ павінен быць па-беларуску. Калі ён лічыць мэтазгодным запоўніць нейкія бланкі па-беларуску, то гэта павінна быць таксама забяспечана.

Калі я працаваў у Генеральнай пракуратуры і Канстытуцыйным судзе, то звяртаў на гэта ўвагу. Напрыклад, калі праходзіць мытны кантроль на мяжы, то ён павінен мець магчымасць запоўніць беларускамоўныя бланкі. Такія выпадкі былі.

Няма ніякіх перашкод, каб беларуская мова развівалася. Можна і трэба практыкаваць прыняцце законаў і іншых нарматыўна-прававых актаў на абедзвюх мовах. На адным з паседжанняў у Палаце прадстаўнікоў гэтая тэма нядаўна абмяркоўвалася.

Некалькі разоў мне даводзілася чытаць такія каментары, калі чыноўнік выступае па-беларуску, то пішуць, што выступае на трасянцы. Нельга крытыкаваць за такія імкненні! Калі будуць такія крытычныя заўвагі, то ніхто не захоча размаўляць па-беларуску. І тут больш шкоды, чым стымулявання.

Я асабіста беларускую мову ведаю са школы яшчэ. Памятаю смешны выпадак з тых часоў, калі мы пісалі пераказ, то я доўга думаў, якое слова выкарыстаць «белка», ці «вавёрка». Напісаў «вавёрка», а настаўніца закрэсліла, бо пераказ быў па рускай мове.

Галоўнае, што беларуская мова жыве. І цяпер іншыя часы, не савецкія, тады тых, хто размаўляў па-беларуску лічылі вяскоўцамі. Цяпер сітуацыя змянілася».

***

Рыгор Васілевіч нарадзіўся ў 1955 у Мінску. У красавіку 1994 году быў абраны членам Канстытуцыйнага суду Беларусі. Неаднаразова дэманстраваў сваю нязгоду з пазыцыяй тагачаснага старшыні КС Валера Ціхіні, падтрымліваў Аляксандра Лукашэнку. Працаваў над праектам Канстытуцыі, прапанаваным Лукашэнкам на рэфэрэндуме 1996 г. Ад 1997 да 2008 быў суддзёй і старшынёй Канстытуцыйнага суду. Ад 2008 да 2011 з’яўляўся генеральным пракурорам Беларусі. Цяпер выкладае на юрфаку БДУ.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі бясплатна раздадуць курэй і пеўняў3

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

Прэзідэнт Фінляндыі інкогніта ўзяў удзел у трыятлоне і фінішаваў другім2

Навукоўцы знайшлі жудасную прычыну, чаму людзі ўпершыню завялі хатніх катоў10

З'езд «Белай Русі» правялі ў тэатры Янкі Купалы12

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе8

Курцы засталіся пры сваіх правах — падвялі вынікі абмеркавання законапраекта2

«Шанцы адкрыць візу гэтым летам яшчэ ёсць». Як справы з шэнгенам у разгары сезона адпачынкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць