Свет

Амэрыка: за дзень да выбараў

Для Барака Абамы і Джона Маккейна прыйшоў апошні дзень выбарчай кампаніі, большую частку якога ім давядзецца правесьці ў самалётах.

Для Барака Абамы і Джона Маккейна прыйшоў апошні дзень выбарчай кампаніі, большую частку якога ім давядзецца правесьці ў самалётах. Напрыклад, Маккейн выступіць у панядзелак у сямі штатах. Для гэта ён адужае шлях з Флорыды ў родную Арызону. Барак Абама ж наведае Флорыду, Паўночную Караліну і Вірджынію, штаты, якія звыкла галасуюць за рэспубліканцаў.

Адным з ключавых штатаў зьяўляецца Агаё. Ён адносіцца да тых штатаў, якія ня вызначыліся. У 2004 годзе ў Агаё перамаглі рэспубліканцы. Каб разьлічваць на перамогу, Маккейн павінен паўтарыць гэты посьпех. Другі падобны штат — Пэнсыльванія.

Нягледзячы на тое, што нядзельныя апытаньні пацьвердзілі лідэрства Абамы, Маккейн сказаў сваім прыхільнікам у Пэнсыльваніі: «Мы пераможам у Пэнсыльваніі і пераможам на гэтых выбарах — я гэта адчуваю, і я гэта ведаю».

У суботу Маккейн пабываў у эфіры папулярнай гумарыстычнай перадачы Night Live, дзе паказаў, што ўмее прамаўляць ня толькі сур’ёзныя палітычныя рэчы.

У сваю чаргу Абама падчас мітынгу ў Агаё заявіў: «У мяне ёсьць два словы: два дні. Праз два дні мы зможам пакласьці канец палітыцы, якая разьдзяляе наш народ дзеля перамогі на выбарах».

Адміністрацыя прэзыдэнта Джорджа Буша застаецца вельмі непапулярнай, і рэспубліканцы імкнуцца ад яе ўсяляк дыстанцыявацца.

У апошні ўік‑энд кампаніі абодвух кандыдатаў чакалі непрыемныя сюрпрызы. У суботу стала вядома, што Сара Пэйлін — губэрнатар Аляскі і рэспубліканскі кандыдат — паддалася на розыгрыш канадзкага радыёвядучага, які выдаваў сябе за прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі. У той жа дзень высьветлілася, што Зэйтуні Аньянга — кенійская цётка Барака Абамы — жыве ў ЗША нелегальна.

Магчыма, што ўжо каля чвэрці выбарцаў прагаласавалі датэрмінова. Чакаецца, што сёлета на выбарчыя ўчасткі прыйдзе каля 130 мільёнаў амэрыканцаў. Калі такія прагнозы пацьвердзяцца, то яўка будзе самай высокай ад 1960‑ых гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу сабралася 2000 аўтамабіляў1

Ці вераць людзі, што Пратасевіч — агент разведкі? Вось рэакцыі ў сацсетках21

Навукоўцы знялі на відэа рыбіну, якая жыве на глыбіні больш за 8 тысяч метраў1

Украінцы падарвалі буйны нафтаправод пад Масквой4

Новы дзіўны трэнд: маладое пакаленне скупляе звычайныя камяні — навошта?4

У матчы «Іслачы» з «МЛ Віцебск» забілі вельмі кур'ёзны гол ВІДЭА2

«Калі замерзнеце — заходзьце да нас пагрэцца». Бібліятэкарка з Магілёва расказала, як змагла знайсці сябе ў прафесіі ў Польшчы5

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць