Усяго патроху

Нешчасьлівы канец кар’еры Бэтыні

Славуты італійскі велагоншчык Паала Бэтыні, алімпійскі чэмпіён Атэнаў (2004) і двухразовы чэмпіён сьвету атрымаў сур’ёзную траўму ў апошняй гонцы сваёй спартовай кар’еры.


Paolo Bettini, фота — Coda2

Славуты італійскі велагоншчык Паала Бэтыні, алімпійскі чэмпіён Атэнаў (2004) і двухразовы чэмпіён сьвету ўпаў і атрымаў сур’ёзную траўму. Гэта здарылася падчас першага дня шасьцідзённага спаборніцтва ў Міляне

, паведамляе PAP.

Перад самым фінішам у велагонцы на трэку Бэтыні сутыкнуўся з украінцам Яраславам Паповічам, які паваліўся паперадзе. Італіец на вялікай хуткасьці бразнуўся на падлогу й ударыўся галавой аб бар’ер так, што шлем разьляцеўся на кавалкі.

Бэтыні нават не спрабаваў падняцца, яму паставілі шыну, вынесьлі з трэку на насілках і адвезьлі ў шпіталь.

Там стала вядома, што 34-гадовы Бэтыні атрымаў гэткае страсеньне мозгу, што ня памятае самога здарэньня.

Гэтыя спаборніцтвы меліся стаць апошнімі ў ягонай кар’еры. Кагадзе ў верасьні Бэтыні заявіў, што пакідае вялікі спорт.

Глядзі яшчэ:
Блог Яраслава Паповіча
Сайт Паала Бэтыні

Каментары

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць44

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік16

Памёр бізнэсмен з 90-х Аляксандр Сманцар. Гэта ён у 2010 званіў Статкевічу на Плошчу і заклікаў «сядаць у крэсла Сідорскага»

Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер10

У Нясвіжы выстаўляюцца творы беларускіх майстроў, вывезеных у Маскву. Тое, што яны ўмелі, рускім майстрам тады і не снілася25

Нямецкі дэпутат, які мае пад Лідай фірму па перапрацоўцы цыбулі, выклікаў паліцыю на журналістаў і былога беларускага вязня3

Расійскія СМІ пісалі, як сын Чыкацілы пайшоў у УСУ, і нават пахавалі яго. А ён нават не служыў1

Расійскага блогера-жанчынаненавісніка затрымалі за «рэабілітацыю нацызму» 5

Германія аднавіла выдачу гуманітарных віз для беларусаў9

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць44

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць