Свет2222

The New York Timеs: Насця Рыбка можа атрымаць да 10 гадоў турмы

Арыштаваная ў часе паліцэйскага рэйду падчас «сэкс-трэнінгу» ў Тайландзе, беларуская эскортніца Анастасія Вашукевіч (Насця Рыбка) у лютым прыцягнула ўвагу ўсяго свету, калі заявіла, што мае аўдыёзапісы, якія могуць паказаць сувязь паміж расійскімі ўрадоўцамі і выбарамі прэзідэнта Трампа.

Насця Рыбка спадзявалася, што за перадачу гэтых запісаў яе могуць вызваліць з турмы. Праз шэсць месяцаў яе гульня, як выглядае, атрымала дрэнны зваротны эфэкт, піша «Радыё Свабода» са спасылкай на The New York Timеs.

Тое, што пачыналася як абвінавачванне ў нязначным парушэнні іміграцыйнага заканадаўства, ператварылася ў сур’ёзную крымінальную справу, па якой можна атрымаць пакаранне да 10 гадоў турмы ў Тайландзе. У новым інтэрв'ю The New York Times Анастасія Вашукевіч (Насця Рыбка), больш не афішуе змест сваіх запісаў і кажа, што цяпер яна не плануе зрабіць іх здабыткам грамадзкасці.

Анастасія Вашукевіч застаецца ў тайскай турме разам з ураджэнцам Беларусі, сэкс-трэнерам Аляксандрам Кірылавым (Алекс Лэслі) і яшчэ шасцю фігурантамі справы з Расіі.

На гэтым тыдні суддзя прызначыў суд на сярэдзіну студзеня, пасля таго, як усе фігуранты справы не прызналі сябе вінаватымі ў абвінавачванні ў непрыстойных паводзінах, змове і прыналежнасці да сакрэтнай супольнасці. Яны абураныя гэтымі абвінавачваннямі, якія звязваюць з умяшаннем замежных дзяржаў.

«Яны баяцца, што я маю нешта», — кажа Анастасія Вашукевіч у інтэрв'ю амерыканскаму выданню.

Як адзначае аўтар публікацыі, «падзеі ў Тайландзе з'яўляюцца часткай працяглай драмы, у якой завязаныя магутны расійскі алігарх, сцэнар са спакушэннем і пытанні з нагоды ўмяшання Крамля ў выбары ў Злучаных Штатах».

Цяпер Насця Рыбка кажа, што адправіла копіі сваіх запісаў алігарху Алегу Дзерыпаску, з якім, як яна сцвярджае, мела інтымныя адносіны, і чые прыватныя размовы яна запісвала.

«Цяпер я проста чакаю адказу Алега, — сказала яна. — Я проста хачу, каб мы былі сябрамі».

Каментары22

Цяпер чытаюць

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча4

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Пракуратура будзе патрабаваць смяротнага пакарання для забойцы Чарлі Кірка. Новыя падрабязнасці затрымання5

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце20

Кот з Ліды рэальна танцуе пад акардэон ВІДЭА2

«У калоніі цанілі праграмы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча4

«Забралі яго. Не кінеш жа, усё ж такі наш чалавек». Лукашэнка выказаўся пра Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць