Эканоміка1919

Дырэктар «Белнафтахіма»: Заявы Расіі пра абмежаванне паставак нафтапрадуктаў неканструктыўныя

Увядзенне забаронаў і абмежаванняў у пытанні паставак расійскіх нафтапрадуктаў у Беларусь парушыць асноўныя прынцыпы Дамовы аб стварэнні ЕАЭС. Такое меркаванне карэспандэнту БелТА выказаў старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.

«Сёння ў шэрагу расійскіх СМІ прагучала інфармацыя з каментаром міністра энергетыкі РФ Аляксандра Новака пра тое, што эканамічнай мэтазгоднасці ў тым, каб пастаўляць расійскія нафтапрадукты ў Рэспубліку Беларусь няма, таму што яны проста могуць рээкспартаваць.

Такія заявы, лічым, маюць на мэце паўплываць на ход перамоўнага працэсу і пазбаўленыя канструктыўнасці», - адзначыў Андрэй Рыбакоў.

Ён падкрэсліў, што сваю пазіцыю і аргументы перамоўшчыкі з беларускага боку агучваюць на кансультацыях і не маюць намеру трансляваць іх у СМІ да завяршэння перамоўнага працэсу і падпісання адпаведных дакументаў.

Зараз беларускі і расійскі бакі знаходзяцца ў стадыі збліжэння пазіцый па вызначэнні індыкатыўных балансаў на 2019 г. Уся праца па пастаўках расійскіх нафтапрадуктаў вядзецца выключна ў прававым полі. Беларусь выконвае ў поўным аб'ёме узятыя на сябе абавязацельствы.

«Увядзенне забаронаў і абмежаванняў у дадзеным пытанні парушыць асноўныя прынцыпы Дамовы аб стварэнні ЕАЭС. Адсутнасць сыравіны знізіць загрузку асобных прадпрыемстваў, што негатыўна адаб'ецца на канкурэнтаздольнасці беларускай нафтахімічнай прадукцыі», - сказаў на заканчэнне Андрэй Рыбакоў.

Перамовы па пытаннях далейшага супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы будуць працягнутыя.

Каментары19

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць