Свет6969

Мінабароны Расіі: Наш Іл-20 збіла Сірыя, але вінаваты Ізраіль

flickr.com

Расійскі самалёт Іл-20 быў збіты з комплексу С-200 сіл супрацьпаветранай абароны Сірыі, але пад удар яго падставілі ізраільскія лётчыкі, заявілі ў Мінабароны, перадае ria.ru. Загінулі 15 расійскіх вайскоўцаў.

У Маскве таксама падкрэслілі, што разглядаюць дзеянні Ізраіля як варожыя. Таксама ў міністэрстве заявілі аб праве на «адэкватныя дзеянні».

Мінабароны Ізраіля: Калі сірыйцы выпусцілі ракеты ў расійскі самалёт, нашы самалёты ўжо знаходзіліся ў паветранай прасторы Ізраіля

Іл-20 знік з радараў падчас налёту чатырох ізраільскіх самалётаў F-16 на правінцыю Латакія. Сувязь з экіпажам знікла над Міжземным морам каля 23:00 на адлегласці 35 кіламетраў ад узбярэжжа Сірыі. 

Ля берагоў Латакіі знайшлі абломкі збітага расійскага самалёта

Іл-20 — самалёт радыёэлектроннай разведкі і радыёэлектроннай барацьбы. Гэтыя самалёты, піша ria.ru добра зарэкамендавалі сябе падчас баявых дзеянняў у Сірыі, каардынуючы ўдары ВКС Расіі (у тым ліку палёт крылатых ракет).

Як паведамлялася сёння, суразмоўца CNN сярод амерыканскіх афіцыйных асоб заявіў, што расійскі Іл-20 з 14 вайскоўцамі, які знік вечарам 17 верасня над Міжземным морам, быў збіты сірыйскім СПА. Паводле яго слоў, апошнія спрабавалі спыніць атаку ізраільскай авіяцыі на правінцыю Латакія і выпадкова збілі расійскі самалёт.

Каментары69

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі7

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

Украіна знішчыла амаль усе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю4

Калекцыю карцін Віктара Бабарыкі распрадаюць з вялікімі зніжкамі. Але без самага дарагога для яго твора8

Марзалюк: Ілья Мурамец насамрэч мог быць Ільём Быхаўцам24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі7

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць