Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, як перадае ria.ru, заявіў, што ў яго няма інфармацыі аб прысваенні звання Героя Расіі чалавеку па імені Анатоль Чапіга, які, на думку журналістаў, хаваецца пад асобай Руслана Башырава - аднаго з падазраваных па справе аб атручэнні ў Вялікабрытаніі былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля.
На ўдакладняючае пытанне аб тым, ці можа быць так, што чалавек узнагароджваецца, але гэтая інфармацыя засакрэчаная, і таму такіх звестак няма нават у Крамля, Пяскоў адказаў, што яму няма чаго дадаць па гэтай тэме.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х

Каментары