Музыка3535

Рэп-зорка Ціма Беларускіх трымае першае і другое месца ў галоўным расійскім хіт-парадзе

Калі вы яшчэ не чулі пра Ціму Беларускіх, то вы крыху адсталі ад жыцця. Пасля таго, як ён выклаў на ютуб сваю песню «Мокрыя кросы», кар'ера маладога рэпера імкліва пайшла ў гару: відэа сабрала больш за 7 мільёнаў праглядаў, а сам трэк упэўнена займае першы радок чарта Яндэкс.Музыка. Новы хіт — «Незабудка» — ужо праз некалькі дзён пасля прэм'еры забраўся на другое месца рэйтынгу.

Ціма Беларускіх, фота з уласнага архіву музыкі.

На першы сольнік Цімы ў гэтым месяцы раскупілі 1200 квіткоў, і ён ужо рыхтуе новы канцэрт, які пройдзе ў Мінску ў пачатку лістапада.

Чакаюць рэпера, якога некаторыя крытыкі параўноўваюць з Максам Каржом, ва ўсіх буйных беларускіх гарадах, а таксама ў Рызе, Маскве і Адэсе. Гастрольны графік Беларускіх распісаны на некалькі месяцаў наперад. Вядома, што цяпер ён працуе над запісам альбома.

У чарце Яндэкс.Музыкі Беларускіх абышоў Imagine Dragons і Філіпа Кіркорава.

Той самы зорны трэк.

Новы хіт — «Незабудка».

Што пра яго вядома?

Беларускі рэп-лэйбл Kaufman Label і ўся менеджарская каманда заўзята ахоўвае свайго падапечнага ад інтэрв'ю: усе ранейшыя спробы дамовіцца з ім на гутарку пакуль заканчваліся безвынікова.

У відэаінтэрв'ю свайму ж лэйблу Цімафей расказваў, што музыкай пачаў займацца з таго моманту, як бацькі аддалі яго ў школу віяланчэлі, пасля вучыўся ў музычным каледжы. Са сваімі трэкамі спрабаваў прабіцца на вялікую сцэну яшчэ ў 2011 годзе, але, як відаць, яго творчасць стрэліла ў сэрца слухачоў (асабліва школьнікаў) толькі цяпер.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю50

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску заўважылі дзіўны аўтамабіль, бітком набіты людзьмі і поні2

«Золатава ў калоніі ў аўтарытэце, яна выдатная швачка»3

Украінскія дроны атакавалі Маскву5

Сікорскі — Расіі: Пасля не ныйце. Мы вас папярэдзілі32

Пасля арышту таксіста-шпіёна польскія спецслужбы масава цягаюць беларусаў на допыты10

У Магілёве затрымалі брата палітвязня Чавусава

У Заслаўі чалавек сотнямі разводзіць у кватэры пацукоў. Суседзі стогнуць і скардзяцца2

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі9

Барселонская Саграда Фамілья ў наступным годзе стане найвышэйшым хрысціянскім храмам Еўропы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю50

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць