Эканоміка2121

Супрацоўнікам аршанскага мясакамбіната выдаюць заробак купонамі на прадукты

У рэдакцыю tut.by звярнулася працаўніца Аршанскага мясакансервавага камбіната. Яна распавяла, што на прадпрыемстве заробак часткова выдаюць купонамі ў мясцовую краму. «Начальнік аддзела прыходзіць з ведамасцю, распісваюцца і забіраеш свае талоны», — тлумачыць жанчына.

Супрацоўніца мясакамбіната (імя не ўказваецца па просьбе гераіні) распавядае, што схема выдачы сертыфікатаў «добраахвотна-прымусовая». Яны належаць усім работнікам прадпрыемства, акрамя кіраўнікоў, колькасць купонаў залежыць ад памеру зарплаты.

- Начальнік аддзела прыходзіць з ведамасцю, распісваешся і забіраеш свае талоны. Звычайна ў мяне заробак каля 500 рублёў на рукі, у мінулым месяцы былі вялікія прэміяльныя, выйшла750 рублёў. Ад гэтай сумы вылічылі 15 адсоткаў, гэта значыць 85 рублёў.

Аналагічныя сітуацыі на прадпрыемстве былі ўжо раней, адзначае жанчына. Паводле яе слоў, талоны выдаюць не кожны месяц, але «перыядычна яны з'яўляюцца».

— Карткі-сертыфікаты ў другі раз атрымліваем, а да гэтага нам раздрукоўвалі ліст паперы, на якім ставілі пячатку. Мы ішлі ў краму, набіралі прадуктаў, прадаўцы вялі ўлік прададзеных тавараў у сваіх кнігах, а талоны аддавалі ўжо ў канцы месяца.

Жанчына таксама прыклала фатаграфію гэтых купонаў - на чырвоных сертыфікатах паказана, што іх уладальнік можа адначасова набыць тавар на 5 рублёў у крамах «Гандлёвы дом «Орыс». Гэтай гандлёвай сетцы належаць некалькі крам, і там прадаецца не толькі прадукцыя мясакамбіната. Аднак, па словах работніцы, цана астатніх прадуктаў не заўсёды самая выгадная.

- Тут усё прадаецца з гандлёвай надбаўкай, і калі цэны маніторыць, то некаторыя тавары выходзяць даражэй, чым у іншай краме.

Паводле яе слоў, людзі, якія працуюць на мясакамбінаце, таксама могуць атрымліваць свежыя мясапрадукты ў лік зарплаты. Аднак гэтая сістэма ўжо добраахвотная - тавары прадаюцца без гандлёвай нацэнкі, таму некаторыя работнікі карыстаюцца выгаднай прапановай. 

Кіраўніцтва прадпрыемства каментаваць сітуацыю адмовілася. Першы намеснік дырэктара мясакамбіната Аляксандр Таўстуха толькі адзначыў:

- Усё вельмі звязана з частай зменай кіраўніцтва на прадпрыемстве. Тут выказана незадаволенасць агульная, напружанасць ёсць у калектыве. Але гэта, напэўна, бывае такое.

Паводле агульнага права наймальнік абавязаны выплачваць заработную плату супрацоўнікам у беларускіх рублях. Замена грашовай аплаты цалкам або часткова натуральнай аплатай (напрыклад, прадукцыяй уласнай вытворчасці кампаніі) дапускаецца толькі са згоды работніка.

Прапанова наймальніка аб выдачы зарплаты ў натуральнай або змяшанай (натуральнай і грашовай) форме можа быць як вуснай, так і пісьмовай. А вось згоду работніка на атрыманне зарплаты ў такой форме наймальніку мэтазгодна атрымаць у пісьмовай форме, каб пазбегнуць канфліктных сітуацый у будучыні.

Каментары21

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій28

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам учора бачылі смерч

Час для вялікага наступу Расіі: якімі могуць быць «апошнія 50 дзён вайны»3

Аўтобус Мінск — Вільня з'ехаў у кювет у Валожынскім раёне

Для гараджан — перамога, для вяскоўцаў — трагедыя. Што паказала дзяржаўнае апытанне пра Другую сусветную вайну24

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?49

Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець7

З’явілася нечаканая версія прычыны знікнення Мельнікавай, якая «шмат што тлумачыць»37

Шматдзетная амерыканская сям’я ўцякла ў Расію ад «ЛГБТ-прапаганды». Муж ужо трапіў на вайну18

«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій28

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць