Лёлік Ушкін. Левым вокам22

Нігерыйскія лісты

Вось дык удача — узялі ў Расіі мільярд пад усякія адзіныя валюты і незалежныя Абхазіі, а на выхадзе нічога не зрабілі. Баюся аднаго: каб нашымі эфектыўнымі метадамі не зацікавіліся міжнародныя круцялі. Фельетон Лёліка Ушкіна.

Вось дык удача — узялі ў Расіі мільярд пад усякія адзіныя валюты і незалежныя Абхазіі, а на выхадзе нічога не зрабілі. Баюся аднаго: каб нашымі эфектыўнымі метадамі не зацікавіліся міжнародныя круцялі. Напрыклад, аўтары гэтак званых нігерыйскіх лістоў.

— Катастрофа! — у кабінет начальніка ў прэзідэнцкай адміністрацыі ўварваўся яго намеснік. — Паштовыя скрыні расійскіх палі¬тыкаў атакуюць спамам — нігерыйскімі лістамі.

— Што? — не зразумеў гаспадар кабінету. Якія лісты? Якія негры?

— Нігерыйскія лісты — гэта форма круцельства. Іх аўтары прапануюць адрасату нейкія паслугі, калі той папярэдне пералічыць грошы на іх рахунак. Натуральна, кідалава.

— І што? Яны жадаюць прадаць Зюганаву віягру, а Жырыноўскаму — сродак, які павялічвае рэйтынг на 20 см?

— Горш! Пачытайце самі, — намеснік дастаў некалькі аркушаў.

Той прабегся вачыма па тэксце: «Шаноўны містэр расійскі палітык, піша Вам Абубакар Гавон, правадыр народу Юмба‑Мумба. У суботу шаман заявіў, што бог Малімба загадаў нам прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію. Праўда, на шляху дыпламатычнага прызнання ўзніклі тэхнічныя пытанні, звязаныя з адкрыццём нашага консульства ў Цхінвалі. Трэба дробязь — два мільярды даляраў. У знак доказу нашай чэснасці гатовыя на першым этапе ўзяць мільярд. Другі — калі выканаем увесь пакет абяцанага. З найлепшымі пажаданнямі, мая вялікасць Абубакар Гавон» .

Наступны тэкст быў не лепшы: «Шаноўны містэр расійскі палітык. Піша Вам Ібрагім Бабангіданаву, прэзідэнт Аб’яднаных астравоў Слановай Косці. Мой урад гатовы заключыць з РФ дамову пра сумесную сістэму паветранай абароны і перайсці на адзіную валюту (расійскі рубель). Праўда, на шляху інтэграцыі ўзніклі тэхнічныя пытанні, звязаныя з пераходам з нашай традыцыйнай валюты — скурак лемураў, на расійскія грошы. Трэба дробязь — два мільярды даляраў. У знак доказу нашай чэснасці гатовыя на першым этапе ўзяць мільярд. Другі — калі выканаем увесь пакет. З найлепшымі пажаданнямі».

Да апаратчыка дайшло. «Праз гэтых Абукабараў мы можам не атрымаць нічога ад Расіі. Ёсць ужо іх рэакцыя на іх лісты?»

Намеснік паглядзеў у паперкі: «Паводле дадзеных нашага пасольства, пазаўчора Барадзін сказаў, што «расійска‑юмба‑мумбаўскае сяброўства — прыклад інтэграцыі для постсавецкай прасторы, а з часам да яго падключацца ўсе краіны Еўрасаюзу».

Значыць так, — кіраўнік узяў сябе ў рукі. — Цяпер тваё прозвішча не Кавякоў, а Гавон, ты прынц Мумба‑Юмбы. Пішы расіянам, што гатовы інтэгравацца з імі за паўтара мільярда.

Пакуль аддаваліся распараджэнні, на паштовую скрыню начальніка прыйшоў ліст з наступным зместам: «Шаноўны містэр беларускі палітык. Піша Вам, Іван Іваноў, адзін з супрацоўнікаў адміністрацыі «Газпрому». Я вялікі аматар інтэграцыі нашых народаў і магу паспрыяць таму, што цана на газ для Вашай краіны ў наступным годзе будзе 5 даляраў за тысячу кубаметраў. Праўда, на шляху інтэграцыі ўзніклі тэхнічныя пытанні, звязаныя з тым, што трэба ўлагодзіць справу з Грэфам і Чубайсам. Патрэбна дробязь — два мільярды даляраў. У знак доказу нашай чэснасці, гатовыя на першым этапе ўзяць мільярд. Другі — калі выканаем увесь пакет абяцанага. З найлепшымі пажаданнямі, славянафіл Іван Іваноў».

Лёлік Ушкін

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»17

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B1

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны6

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

Анжаліка Борыс дала інтэрв'ю прапагандыстам — пра тое, што ў Беларусі ўсё добра24

«Дачка падумала, што гэта аўчарка». Што вядома пра мядзведзяня, якое шастала раніцай па Віцебску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі14

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць