Меркаванні44

Антыкрызісныя сцэнары для Беларусі

Выбар сёння робіцца паміж дэвальвацыяй і стабільнасцю беларускага рубля. Існуе яшчэ й трэці варыянт – правесці доўгачаканую грашовую рэформу. Піша Серж Наўродскі.

Выбар сёньня робіцца паміж дэвальвацыяй і стабільнасьцю беларускага рубля. Існуе яшчэ й трэці варыянт – правесьці доўгачаканую грашовую рэформу. Піша Серж Наўродзкі.

Фінансавы крызіс 2008 году, што прыйшоў у Эўропу з ЗША, не аміне ніводную краіну, у тым ліку Беларусь. Кіруючыя палітыкі Беларусі выбіраюць сёньня паміж дэвальвацыяй і стабільнасьцю беларускага рубля.

Гаспадарка Беларусі безумоўна апынецца перад наступствамі фінансавага крызісу 2008 году. Як і ў выпадку іншых эўрапейскіх краінаў, шляхі выхаду зь яго для ўраду Беларусі будуць індывідуальна беларускімі. Сытуацыю значна ўскладняе адмоўнае сальда гандлёвага балянсу, што паўзе ўгару.

Разьменнай манэтай у 2008‑2009 годзе для гаспадаркі Беларусі стане курс беларускага рубля. Ёсьць два магчымыя варыянты разьвіцьця падзеяў:

— утрымаць беларускі рубель у межах 10% дэвальвацыі ў год (то бок да 2300 рублёў за даляр у сьнежні 2008 году, і 2500 рублёў за даляр у сьнежні 2009 году). Гэта дазволіць пазьбегнуць масавай панікі ў выглядзе адтоку рублевых дэпазытаў і «чорнага» валютнага рынку.

Рэзка аднаразова дэвальваваць беларускі рубель у 2‑3 разы, да 5000‑6000 тысяч руб. за даляр. Такі крок дазволіць у хуткім часе паправіць сальда гандлёвага балянсу ды часткова павысіць канкурэнтаздольнасьць беларускіх тавараў на замежных, перадусім расейскім, рынках.

Для рэалізацыі першага сцэнару трэба правесьці глыбокія эканамічныя рэформы, каб прыцягнуць замежныя інвэстыцыі ў Беларусь (то бок рэчаісны уваход у 25 найлепшых для замежных інвэстыцыяў гаспадарак сьвету). Такі крок будзе азначаць страту беларускімі чыноўнікамі татальнага кантролю над бізнэсам і фінансавымі плынямі ў краіне.

У другім выпадку праз падзеньне заробкаў і рэзкі рост цэн разьбіваюцца ўшчэнт усе дэкляраваныя дасягненьні беларускай гаспадаркі за апошнія гады. Прадстаўнікі ўлады рызыкуюць поўнасьцю згубіць давер насельніцтва, як гэта было у 1996 годзе.

Рашэньне аб выбары аднаго з двух варыянтаў будзе выключна палітычным, на самым высокім узроўні. Як відаць, кожны мае свае плюсы й мінусы, эканамісты ня маюць адзінай пазыцыі што да пераважнага выбару аднаго з двух сцэнароў.

Існуе яшчэ й трэці варыянт – правесьці доўгачаканую грашовую рэформу, дэ факта спалучыць два папярэднія сцэнары.
Для яго рэалізацыі патрэбна ўвесьці новую нацыянальную валюту (а не разьліковы білет Нацыянальнага Банку РБ – прыгледзьцеся ўважліва да вашых грошай), усталяваўшы курс да даляра ці эўра на ўзроўні, які б забясьпечваў патрэбную дэвальвацыю разам з новым выглядам і меншай колькасьцю нулікаў. Адным словам, ёсьць магчымасьць нам нарэшце ўбачыць беларускі Талер.

Калі прыглядзецца, то разьвіцьцё падзеяў у любым з прыгаданых варыянтаў вядзе да пэўных эканамічных рэформаў, якія раней ці пазьней прыйдзецца правесьці. Для гаспадаркі Беларусі адназначна лепш раней, чым пазьней. Час прыйшоў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў пра першую сустрэчу з сям'ёй пасля вызвалення2

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

«Байсол» назваў суму, якую ўдалося сабраць за 2025 год2

Вырасла сума базавай адзінкі1

50 гадоў споўнілася культаваму беларусьфільмаўскаму «Бураціну»6

Яшчэ адна краіна перайшла на еўра7

Стала вядома імя аднаго з памілаваных 30 снежня

Агент беларускай разведкі прызнаўся, што мінулы год быў «проста п**дзяцовым»15

Заўтра будзе небяспечная завіруха, галалёдзіца на дарогах, будзьце асцярожныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову4

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць