Усяго патроху99

Народныя прыкметы распавядаюць, якой будзе зіма і ці будзе снег на Новы год

Перад першымі Калядамі год таму было нямага снегу

Як распавяла Tut.by этнолаг і фалькларыст Алена Доўнар-Запольская кажа: калі меркаваць па прыкметах, то зіма будзе класічнай — не суровай.

— Пакроў быў добры, значыць, пакуль снегу не будзе. Ды і ў цэлым зіма не павінна быць суровай, бо сёлета было няшмат рабіны. Ёсць яшчэ такая прыкмета: калі да верху ёлкі больш шышак, то гэта да марозу. А шышкі былі размеркаваны па дрэве, унізе яны таксама былі, значыць, можна меркаваць, што зіма будзе звычайная.

Снягір пакуль таксама не свішча, а гэта значыць, што халадоў не будзе, — кажа яна. — У большасці сваёй для нас характэрна, што маразы пачынаюцца да Вадохрышча, потым набіраюць сілу, праходзяць — і ў лютым гэта ўсё справа пачынае згасаць. Але ўспышкі могуць быць у сакавіку.

Снегу на Новы год, калі верыць прыкметам, таксама не будзе. Гэта вызначаюць па 4 лістапада, па дні Казанскай іконы Божай Маці.

- Ва ўсіх усходніх народаў казалі так: што Казанская пакажа, тое і зіма скажа. Казанская у нас была без снегу, было абсалютна спакойнае восеньскае надвор'е з невялікім пахаладаннем. Часам на гэты дзень глядзелі па старым стылі, а ён выпадае на 17 лістапада. І атрымліваецца, што гэты дзень таксама быў такі ж.

8 лістапада быў Дзмітрыеў дзень, а ён таксама быў не снежны, значыць, снегу да Новага года не будзе.

Па некаторых днях у далейшым таксама можна спрагназаваць зіму. Напрыклад, 21 лістапада, у сераду, будзе Міхайлаў дзень. І калі ў гэты дзень будзе дождж і цяпло, то 19 снежня, у дзень Міколы зімовага, будзе мароз.

Першыя тры дні снежня таксама вызначаюць прагноз надвор'я. Па 1 снежня глядзяць, якой будзе зіма, па 2 снежня - вясна і сенакос, а 3 снежня - жніво. 9 снежня будзе зімовы Юрый. Па гэтым дні таксама можна вызначыць, якім будзе снежань.

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»10

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Парадзіх возяць з Хойнікаў у Рэчыцу, з Вілейкі ў Маладзечна. Ва ўсёй Беларусі зачыняюць раддамы26

Палітвязню Максіму Знаку споўнілася 44 гады, два з паловай з іх ён у рэжыме інкамунікада2

Чаму ва ўсіх відаць шлейкі ад бюстгальтара?14

Беларускі акцёр, які граў ролі афіцэраў СС і НКВД, пайшоў на вайну з Украінай за Расію21

Трансгендарная дачка Ілана Маска жыве з трыма суседзямі і харчуецца таннай ежай з дастаўкі29

Ці сапраўды расіяне ўвайшлі ў Купянск?

Ізраіль чакае, што горад Газа пакіне мільён чалавек. ААН папярэджвае аб жудасных наступствах16

Новыя сцены і страчаныя маляўнічыя далягляды. Як выглядае Навагрудскі замак пасля рэканструкцыі14

У Лісабоне разбіўся фунікулёр — загінулі 15 турыстаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»10

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць