Спорт99

«Фаны зборнай, безумоўна, патрыёты». Як рабілі вялізны БЧБ-сцяг, які мы бачылі на матчы з Сан-Марына

Такая вось гісторыя.

У нядзелю зборная Беларусі ўпэўнена перамагла ў гасцях Сан-Марына, заняла першае месца ў сваёй групе Лігі нацый і выйшла ў плэй-оф кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2020.

У Серавале «белакрылых» падтрымлівала шмат заўзятараў. Беларусы паводзілі сябе актыўна і былі значна гучнейшыя за гаспадароў. Скандавалі, спявалі «Тры чарапахі» NRM і народную «Купалінку». А пры канцы матчу расцягнулі над сваім сектарам вялізарны бел-чырвона-белы сцяг шырынёй 10 метраў і вышынёй 4,5. Яшчэ адзін сцяг, трошкі меншы, ляжаў на крэслах.

«Трыбуна» пагутарыла з фанатам зборнай, які стаў адным з ініцыятараў з’яўлення вялікага палотнішча на стадыёне. Сваё імя прыхільнік папрасіў не друкаваць, але ахвотна распавёў пра тое, як з’явілася ідэя і як яна была рэалізавана.

— Упершыню гэты сцяг расцягнулі на выязной гульні з Малдовай у верасні. Тады двума мікрааўтобусамі [беларускія фаны] прыехалі ў Затоку, каб адпачыць некалькі дзён на моры перад гульнёй. А ўжо адтуль сваёй невялічкай тусоўкай у пяць чалавек паехалі на экскурсію ў Адэсу. 

Гуляючы па Дэрыбасаўскай, вырашылі зрабіць вялікі сцяг. Праз інтэрнэт знайшлі фірму, якая прадавала патрэбную тканіну, дамовіліся і ледзь не патрапілі на грошы.

Ужо рыхтаваліся зрабіць папярэднюю аплату, калі заўважылі, што фірма кіеўская. Тады прыйшлося шукаць іншы варыянт. Былі настойлівыя, і зусім побач з Дэрыбасаўскай знайші краму, дзе прадавалася неабходная тканіна — наша родная магатэксаўская падкладка («Магатэкс» — найбуйнейшы вытворца прадукцыі з тэкстылю ў Беларусі — Tribuna.com), якую для сваіх банераў выкарыстоўваюць многія фанаты краіны. А ў суседнім з крамай падвальчыку дзяўчынка за некалькі гадзін пашыла нам сцяг.

Усё каштавала не вельмі вялікіх грошаў: атрымалася недзе даляраў па 20 з чалавека.

Магчыма, калі б было даражэй, то і пашкадавалі б грошай. А так зрабілі прыгажосць. Карацей, замест таго, каб піць піва ў барах, знайшлі сабе занятак:).

На стадыён «Зімбру» ў Кішынёве прайшлі без праблем. Звычайна за мяжой мы не клапоцімся на дагляд. Усё заўжды вельмі проста. Сцяг звешвалі з балкона другога яруса некалькі разоў. Надоўга звешваць не маглі, бо ён закрываў «брыгадныя» банэры нашых выездзюкоў. Таму знайшлі кампраміс. 

У Люксембург я не ездзіў, таму і сцяга там не было. А у Сан-Марына збіраўся і сцяг узяў. Гэта няцяжка. Нягледзячы на памеры, ён займае невялічкі лёгкі пакет.

Усе межы па дарозе прайшлі спакойна. Аніякіх праблем.

Цікава, што на сэктары ў Сан-Марына такі вялікі сцяг быў не адзін. Хтосьці прынёс крыху меншы і шмат невялічкіх.

Пранесці іх на трыбуны было не складана — гэта ж не Беларусь. Вялікія сцягі былі пакладзены на вольныя крэслы і праляжалі на іх усю гульню. А напрыканцы хлопцы вырашылі крыху пашызець і паднялі сцяг над галовамі. 

Калі пачалі весяліцца, то ніхто з заўзятараў не абураўся. Хаця звычайна на выязных матчах на сэктары збіраюцца розныя людзі.

Ёсць і аматары афіцыйнай сімволікі. Вось і гэтым разам непадалёк стаялі хлопцы з чырвона-зялёным сцяжком. Але абсалютная большасць шануюць бел-чырвона-белы.

І гэта натуральна, бо быць патрыётам сваёй радзімы (а фанаты зборнай гэта, безумоўна, патрыёты), не ведаючы сваіх каранёў і не шануючы спадчыну, немагчыма. Але нейкіх спрэчак паміж аматарамі рознай сімволікі на гасцявых матчах ніколі не бачыў. 

Цікава, што на сектары ў Сан-Марына апынулася шмат «спевакоў». Таму акрамя стандартнага набору выконвалі шмат іншых нацыянальных песень. Спявалі і Вольскага, і Міхалка, і Кулінковіча, каб ушанаваць ягоную памяць. Былі нават «Песняры» з «Сябрамі». Ну а ў фінале наш саліст зацягнуў мулявінскую «Малітву», і самае галоўнае — не схібіў.

На жаль, толькі словы памяталі не ўсе. Таму параю тым, хто плануе выезды на зборную, падвучыць нашу класіку. 

На перфоманс каманда адрэагавала нармалёва. Думаю, гульцы — мужыкі адукаваныя, і пра гісторыю сваёй краіны кніжкі чыталі. Пасля фінальнага свістка хлопцы падышлі да сектара, але нармальна паразмаўляць замінала вельмі гучная музыка, высокае шкло паміж сектарам і палянай. Але некалькі маек ад гульцоў заўзятары ўсё ж такі атрымалі. Магчыма, хтосьці з фанаў лавіў каманду каля аўтобуса, але наша суполка рванула ў апошнюю працуючую ў Сан-Марына краму, якая неўзабаве зачынялася. Трэба ж было неяк адзначыць перамогу. 

Каментары9

Цяпер чытаюць

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару5

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Усе навіны →
Усе навіны

Наўроцкі ў ААН назваў сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі прыярытэтам Польшчы4

Прызнанне палесцінскай дзяржавы: ЗША застаюцца адзінай сілай, чый голас будзе мець вырашальнае значэнне14

«Рэйв на заводзе». Зумеры падымаюць продажы беларускіх прадпрыемстваў, здымаючы вірусны кантэнт13

Зяленскі назваў умову вылучэння Трампа на Нобелеўскую прэмію3

На Мінскім моры яхту вагой 18 тон выкінула на пляж1

Зяленскі: Без Кітая пуцінская Расія — нішто6

Аналіз ДНК раскрыў шакуючую праўду пра бацькоў Тутанхамона4

Дзяржаўнае выданне: «Мінск хоча зніжэння градуса канфлікту з Польшчай», «бо ў нармалізацыі транзіту зацікаўленая КНР»6

Пад Варшавай дзікі залезлі на футбольнае поле і моцна яго перарылі ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару5

Зянковіч назваў імя правакатара, з якога пачалася справа змоўшчыкаў супраць Лукашэнкі. Яго кар'ера цяпер пайшла ўгару

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць