У Польшчы на канцэрце хору расійскай арміі скандавалі «Рукі прэч ад Украіны» ВІДЭА
У Польшчы, у Быдгашчы, падчас канцэрта Ансамбля песні і танца расійскай арміі імя Аляксандрава, праўкраінскія актывісты выскачылі на сцэну і скандавалі «Рукі прэч ад Украіны», паведамляе oko.press.
Паміж песнямі двое палякаў выскачылі на сцэну і разгарнулі транспаранты. Мужчыны скандавалі: «Рукі прэч ад Украіны» і «Слава ўкраінцам, якія змагаюцца за нашу і вашу свабоду».
Актывістаў вывела з залы ахова. Паліцыя перапісала ў іх звесткі і адпусціла.
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары