Грамадства

Змяняецца парадак выдачы бальнічных

Міністэрства аховы здароўя расказала, якія змяненні ўнесены ў парадак афармлення і выдачы лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці, паведамляе БЕЛТА.

Так, у сувязі з пераходам на афармленне лістка непрацаздольнасці (даведкі аб часовай непрацаздольнасці) у форме электроннага дакумента ўстаноўлены новыя формы гэтых дакументаў і парадак іх афармлення. Разам з тым вызначана, што бланкі лісткоў непрацаздольнасці (даведак аб часовай непрацаздольнасці), якія былі зроблены да ўступлення ў сілу новаўвядзенняў, будуць сапраўдныя да поўнага іх выкарыстання на ўсёй тэрыторыі краіны.

Удакладнена кола асоб, якім выдаецца лісток непрацаздольнасці і даведка аб часовай непрацаздольнасці, а таксама дэталізаваны выпадкі іх выдачы. Людзям працаздольнага ўзросту, якія не працуюць і не знаходзяцца на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў якасці беспрацоўных будзе выдавацца даведка аб часовай непрацаздольнасці.

Прадугледжана выдача даведкі аб часовай непрацаздольнасці тым, хто даглядае інваліда І групы, у выпадку стацыянарнага лячэння асобы, якая фактычна ажыццяўляе гэты догляд.

Вызначаны парадак выдачы лістка непрацаздольнасці па доглядзе хворага дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў, дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў у выпадку, калі маці або асоба, якая фактычна ажыццяўляе догляд, адначасова працуе на ўмовах няпоўнага рабочага часу, або дома, або навучаецца.

У такім выпадку лісток непрацаздольнасці выдаецца толькі маці або таму, хто фактычна даглядае дзіця. Пры гэтым прадугледжана магчымасць выдачы даведкі аб часовай непрацаздольнасці іншай асобе па доглядзе хворага дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў).

Ёсць магчымасць прадоўжыць лісток непрацаздольнасці (даведку аб часовай непрацаздольнасці) чалавеку, які ажыццяўляе догляд хворага дзіцяці ва ўзросце да 14 гадоў (дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў), пры аказанні ім меддапамогі ў стацыянарных умовах, на адзін дзень для праезду да месца жыхарства (знаходжання) у сувязі з аддаленасцю арганізацыі аховы здароўя і немагчымасцю ў дзень выпіскі даехаць дамоў.

Удакладнены парадак вызначэння неабходнасці догляду дзіцяці-інваліда пры яго санаторна-курортным лячэнні або медыцынскай рэабілітацыі ў адпаведных установах. Цяпер будзе вызначацца неабходнасць у доглядзе дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 10 гадоў, а таксама дзіцяці-інваліда ва ўзросце старэйшым за 10 гадоў з трэцяй або чацвёртай ступенню страты здароўя.

Пры вырашэнні пытання аб выдачы лістка непрацаздольнасці (даведкі аб часовай непрацаздольнасці) па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў (дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў) у выпадку хваробы маці не будзе патрабавацца пацвярджэнне аб наведванні дзіцем дзіцячага сада (установы адукацыі, іншай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, якім у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай адукацыі і спецадукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі).

Вызначаны парадак выдачы дакументаў, што засведчваюць неабходнасць у доглядзе хворага дзіцяці ў амбулаторных умовах, які ў перыяд патрэбнасці ў доглядзе дасягнуў 14-гадовага ўзросту. Пры дасягненні ім 14-гадовага ўзросту лісток непрацаздольнасці (даведка аб часовай непрацаздольнасці) закрываецца. Новы лісток непрацаздольнасці выдаецца як першасны. Пасля заканчэння 7-дзённага тэрміну часовай непрацаздольнасці выдаецца даведка аб часовай непрацаздольнасці.

Новаўвядзенні ўступаюць у сілу з 31 студзеня 2019 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў9

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Сэкс, смерць і здрада. У КНДР знялі прапагандысцкі фільм галівудскага ўзору4

У Крамлі пачаліся перамовы Пуціна з прадстаўнікамі Трампа1

Абвясцілі намінантаў на сёлетняга «Оскара». У фільма «Грэшнікі» 16 намінацый

Гардэроб Янкі Купалы вынеслі на мароз ФОТАФАКТ2

Праз канфлікт з экс-сяброўкай і менеджаркай спявачка Лера Яскевіч будзе вымушаная выдаліць усе свае песні18

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры1

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў13

На Гомельшчыне дрэва ўпала на рэйсавы аўтобус з пасажырамі

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за апошнія 16 гадоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў9

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць