Грамадства88

Сяргей Румас падарыў дзецям манаблок і мячы, а дзеці яму — карціну ФОТЫ

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці». Ён наведаў Радашковіцкую школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і ўручыў яе выхаванцам падарункі, паведамляе БелТА.

«2019 год будзе такім, якім вы самі яго зробіце для сябе. Таму я хачу пажадаць вам больш упэўненасці ў сваіх сілах, добра вучыцца, займацца музыкай, спортам, каб у канчатковым выніку вы выраслі годнымі грамадзянамі нашай краіны», — сказаў Сяргей Румас.

Паводле яго слоў, у Беларусі робіцца ўсё магчымае для дзяцей. «Толькі ў гэтым годзе дзяржава ўвяла ў строй тры новыя школы, 14 дзіцячых дамоў, адрамантавана вялікая колькасць навучальных устаноў», — адзначыў прэм'ер.

«Новы год і Каляды — самыя чыстыя і светлыя святы, калі ўсе мы чакаем выканання патаемных жаданняў. У гэтыя дні многія кіраўнікі выязджаюць у навучальныя ўстановы, дзіцячыя дамы, каб падарыць часцінку цяпла дзецям і разам з імі сустрэць гэтае свята», — падкрэсліў Сяргей Румас.

Ад імя ўрада прэм'ер-міністр падарыў дзецям сертыфікат на манаблок. «Упэўнены, ён дапаможа вам лепш вучыцца. Разам з Беларускай федэрацыяй футбола мы таксама дорым связку мячоў для таго, каб вы змаглі прысвяціць вольны час гэтаму выдатнаму віду спорту. Мячы ўжо ў спартзале, можаце імі скарыстацца. Ну, і вядома, самае доўгачаканае для вас — салодкія падарункі. Хачу ад усёй душы павіншаваць са святамі, пажадаць выканання ўсіх вашых жаданняў у 2019 годзе», —рэзюмаваў ён.

У Радашковіцкай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў выхоўваюцца і навучаюцца 118 дзяцей. Прэм'ер-міністр азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай і спартыўнай базай школы-інтэрната, наведаў музей паветраных і вогненных таранаў і краязнаўчы. Дзеці падарылі прэм'еру карціну, выкананую ўласнымі рукамі.

Ад Мінаблвыканкама выхаванцы Радашковіцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, атрымалі ў падарунак сертыфікат на бегавую дарожку.

Для гасцей дзеці сваімі сіламі падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне «Незвычайныя прыгоды ля навагодняй елкі». Адна з галоўных роляў - Фунціка - дасталася вучню 4-га класа Дзмітрыю Дварэцкаму. «У мяне вельмі добрая памяць, таму мяне выбралі на гэтую ролю. Хачу пажадаць усім дзецям шчасця і здароўя. Я ўжо напісаў ліст Дзеду Марозу і папрасіў верталёт з пультам кіравання», — распавёў ён.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Андрэй Павук уладкаваўся кіроўцам тралейбуса ў Вільні і расказаў, як яно18

Андрэй Павук уладкаваўся кіроўцам тралейбуса ў Вільні і расказаў, як яно

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін і Сі абмяркоўвалі, як дажыць да 150 гадоў. Мікрафон быў не выключаны23

Падпяваць Туру ў «экстрэмісцкі» чат прыйшоў губазікавец Артур Гайко. Каму і чаму ён там сімпатызуе?18

Пасля сустрэчы з Пуціным спецслужбы КНДР знішчылі ўсе сляды Кіма Чэн Ына: посуд забралі, крэсла прадэзынфікавалі8

Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам канцэрта на Дзень горада ў Мінску1

Расійская турыстка ў Тайландзе страціла памяць і загаварыла на старажытнарускай мове12

Падобна, у Драздах нарэшце прадалі катэдж былога кіраўніка службы аховы Лукашэнкі2

«Нават у думках не было». У Крамлі заявілі, што Пуцін, Сі і Кім не плялі змову супраць ЗША1

Беларуска знайшла ў цукерках «Камунаркі» лічынкі. На фабрыцы пракаментавалі сітуацыю8

«Яшчэ б баршчэўнік дадала». Дзяўчына сабрала дзіцяці на лінейку ў школу букет палявых кветак і нарвалася на хэйт13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Павук уладкаваўся кіроўцам тралейбуса ў Вільні і расказаў, як яно18

Андрэй Павук уладкаваўся кіроўцам тралейбуса ў Вільні і расказаў, як яно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць