Грамадства33

Нямецкі суд дазволіў былому беларускаму палітвязню Юрыю Рубцову застацца ў Германіі яшчэ на тры гады

3 студзеня суд у Германіі разгледзеў апеляцыю былога беларускага палітвязня Юрыя Рубцова, якому раней было адмоўлена ў прадастаўленні палітычнага прытулку.

«Адвакат паведаміў, што ў дачыненні да мяне было прынята станоўчае рашэнне», — распавёў сайту palitviazni.info Юрый Рубцоў.

Нагадаем, што гамяльчанін Юрый Рубцоў стаў вядомы як «чалавек-майка». На вулічныя акцыі апазіцыі ў Мінску ён выходзіў у майцы з палітычнымі надпісамі. Самым вядомым стаў лозунг «Лукашэнка, сыходзь!». У кастрычніку 2014 года Рубцова асудзілі на два з паловай гады абмежавання волі ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу, абвінаваціўшчы ў абразе суддзі. На «хіміі» Рубцоў адмаўляўся працаваць, патрабуючы годны заробак, і трымаў галадоўку. Ён зрабіў сабе на грудзях тату «Лукашэнка, сыходзь».

28 мая 2015 года суд прыгаварыў Рубцова да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму. Але 22 жніўня яго ў ліку іншых палітвязняў памілаваў сваім указам Аляксандр Лукашэнка. Пасля гэтага Юрый Рубцоў папрасіў палітычны прытулак у Германіі, рашэння давялося чакаць каля году. Яно аказалася не на карысць былога беларускага палітвязня, але ён вырашыў падаць апеляцыю на адмову.

Юрый Рубцоў жыве ў Нюрнбергу, працуе памочнікам хатняга майстра».

«Па рашэнні суда, мне дазволена жыць у Германіі ў статусе бежанца яшчэ на працягу трох гадоў, — кажа былы палітвязень. — Гэта азначае, што мне будуць прадастаўлены новыя курсы па вывучэнні нямецкай мовы не два разы на тыдзень па дзве гадзіны, а ўжо пяць дзён на тыдзень па восем гадзін. Акрамя гэтага, будзе дазволена здымаць кватэру, а пасля заканчэння курсаў працаваць без абмежавання ў заробку і працоўным часе».

Са слоў суразмоўцы, ёсць і шмат іншых нюансаў, але пра ўсё ён зможа даведацца толькі пасля таго, як атрымае на рукі афіцыйныя паперы з суда.

«А зараз я пераехаў жыць у іншае месца, — дадае Юрый Рубцоў. — Адрас пражывання змяніўся таму, што значна зменшылася колькасць бежанцаў, і, суадносна, урад Германіі змяншае колькасць арэндуемых памяшканняў для бежанцаў. Менавіта ў сувязі з гэтым з гатэля, у якім я жыў раней, перасялілі ўсіх бежанцаў ў іншыя месцы».

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас1

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Усе навіны →
Усе навіны

«Ездзяць на люксовых аўто, а 30 рублёў шкада». Галоўрэд раёнкі паскардзіўся, што ніхто не хоча падпісвацца на газету36

ЗША перамяшчаюць вайсковыя самалёты ў рэгіён Міжземнага мора2

АўтаВАЗ паказаў новы красовер Lada Azimut. Што за ён і калі будзе ў продажы4

Амерыканскую настаўніцу абвінавачваюць у 50 сэксуальных кантактах з вучнем. З іх 45 — непасрэдна ў школе14

У Мінск прыляцеў самалёт расійскіх спецслужбаў2

Вядомы анлайн-перакладчык больш не працуе ў Беларусі3

Распрацоўшчык гульні «Свет танкаў» афіцыйна перайшоў ва ўласнасць расійскай дзяржавы6

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?1

Стала вядома, з кім згуляюць беларускія клубы ў другім раўндзе Лігі канферэнцый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас1

«Разагнаць дармаедаў! Аддаць людзям зямлю!» Трактарыст з Хойнікаў, які цяпер жыве ў Латвіі, параўнаў сельскую гаспадарку там і ў нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць