Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, што выйграла ў суботу турнір у Шэньчжэні, паднялася на 11-ы радок у рэйтынгу Сусветнай тэніснай асацыяцыі.
На яе рахунку 3365 балаў.

Фота: tenniskafe.com.
На 10-м месцы Дар'я Касаткіна, што мае на 50 балаў болей. Першае месца ў румынкі Сімоны Халеп (5 023).
Аляксандра Сасновіч на 33-е месцы, Вікторыя Азаранка на 52-м.
На гэтым тыдні Сабаленка згуляе на турніры ў Сіднэі, але ў першым раўндзе давядзецца змагацца з Петрай Квітавай (№8 сусветнага тэнісу).
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары