Меркаванні99

Багданкевіч: «Абсалютна незразумела, як улады будуць вяртаць уклады насельніцтву»

Адмова найбуйнейшых банкаў выдаваць крэдыты на жыллё з’яўляецца сведчаннем паглыблення крызісу эканомікі Беларусі, мяркуе экс-кіраўнік Нацбанку.

Адмова найбуйнейшых банкаў выдаваць крэдыты на жыллё з’яўляецца сведчаннем паглыблення крызісу эканомікі Беларусі. Так лічыць экс‑кіраўнік Нацбанка Беларусі прафесар Станіслаў Багданкевіч.

Як ужо паведамлялася, ААТ «АСБ «Беларусбанк» з 8 снежня спыніў крэдытаванне куплі жылля. Іншыя беларускія банкі таксама ўвялі абмежаванні па выдачы крэдытаў насельніцтву.

«Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк» са сваімі статутнымі фондамі больш за 1 мільярд даляраў кожны з’яўляюцца сістэмаўтваральнымі ў банкаўскай сістэме краіны. Да ўвагі, на астатнія беларускія банкі прыходзіцца ўсяго дзесьці паўмільярды даляраў статутных фондаў. Таму

такі факт як прыпыненне выдачы крэдытаў на куплю жылля «Беларусбанкам» можна і трэба разглядаць як вельмі трывожны сігнал»,
— паведаміў «Беларускаму партызану» Станіслаў Багданкевіч.

Прафесар таксама адзначыў, што ў Беларусі вельмі мала кажуць аб праўдзівых прычынах прыняцця рашэнняў ва ўмовах фінансавага крызісу, які разгараецца .

Ён лічыць, што ў «Беларусбанка» ужо паўсталі фінансавыя цяжкасці.

«Мяркую, што ў гэтага банка паўсталі цяжкасці са зваротам раней выдадзеных пазык, а таксама з вольнымі сродкамі. На вялікі жаль, у Беларусі, у адрозненні ад абсалютнай большасці краін свету, вельмі мала кажуць аб праўдзівых прычынах прыняцця таго або іншага рашэння ва ўмовах фінансавага крызісу, які разгараецца. Я разумею, што ўрад кіруецца не дапушчэннем панікі і зняццем грошай інвестараў з банкаў. Але, можа быць, на спыненне панікёрскіх настрояў лепш бы падзейнічалі іншыя меры. Нашы людзі не такія ўжо разявакі, і здолеюць самі разабрацца ў прадастаўленай інфармацыі аб рэальным становішчы спраў у беларускай эканоміцы, у тым ліку — банкаўскім сектары», — упэўнены Станіслаў Багданкевіч.

Па словах эксперта, абсалютна незразумела, якім чынам улады плануюць вяртаць уклады насельніцтву, паколькі наяўных рэзерваў Нацбанка відавочна недастаткова для з’яўлення антыкрызісных страхавых фондаў.

«Дзяржава заявіла, што гарантуе зварот укладаў насельніцтва. Але ніхто не сказаў, за кошт чаго гэта будзе рабіцца ў выпадку ўзнікнення такой неабходнасці.

Яшчэ ўчора трэба было ўтвараць антыкрызісныя страхавыя фонды на гэтыя мэты.
Наяўных рэзерваў Нацыянальнага банка краіны для гэтага відавочна недастаткова. На 1 кастрычніка ў камерцыйных банкаў Беларусі адмоўны баланс складаў 1,5 мільярда даляраў, а ўсе рэзервы НБ РБ ацэньваліся ў 4,5 мільярды даляраў. А што адбылося за пакуль самыя цяжкія месяцы фінансавага крызісу — кастрычнік і лістапад — застаецца толькі здагадвацца», — падкрэсліў прафесар.

Экс‑кіраўнік Нацбанка адзначыў, што ва Ўкраіне, напрыклад, падобны страховачны фонд створаны.

«Яго складае крэдыт МВФ у 16 мільярдаў даляраў. Кіраўнік Нацыянальнага банка гэтай краіны заявіў, што ні капейкі грошай з гэтага фонду не выдаткавана. Гэтыя грошы прызначаныя на пераадоленне зусім ужо форс‑мажорных акалічнасцяў.

Чаму ў нас такога фонду дагэтуль няма? Чаму кардынальна не перагледжаны бюджэт, асабліва ягоная расходная частка? Чаму кардынальна не зрэзаная падтрымка стратных прадпрыемстваў і асобных вельмі спрэчных з эканамічнага пункту гледжання сельскагаспадарчых праграм? Чаму да гэтага часу не дэвальваваная нацыянальная валюта, якая моцна цісне на экспарцёраў і нашы золатавалютныя запасы?» — запытвае эксперт.

«Што датычыцца банкаўскай сістэмы краіны, то магу сказаць наступнае. Калі негатыўныя тэндэнцыі ў ёй працягнуцца, то можна чакаць наступнага скарачэння крэдытавання па ўсіх напрамках»,
— сказаў Станіславаў Багданкевіч.

Паводле Хартыі'97

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць